Крыжавік змрочны (Nuctenea umbratica) — від аранеаморфных павукоў сямейства .

Апісанне Памеры самцоў ад 7,5 да 8 мм, самак ад 12 да 16 мм.

Цела павука пляскатае і мае цёмную афарбоўку (некаторыя прадстаўнікі віду, якія жывуць на дрэвах у лесе і расколінах скал, маюць больш карычневую афарбоўку). Верхняя частка брушка па перыферыі трохі святлейшая, пакрыта невялікімі белымі плямамі (якія пры блізкім разглядзе ўяўляюць сабой невялікія пучкі светла-шэрых валасінак). У цэнтры брушка можна адрозніць 3 пары дробных чорных кропак, якія ўтвараюць западзіны. На брушным баку 2 сіметрычныя жаўтлявыя плямы.

Распаўсюджанне Дадзены від распаўсюджаны на ўсю Еўропу і Заходнюю Азію аж да тэрыторыі Усходняга Азербайджана. Таксама жыве ў краінах Паўночнай Афрыкі. У невялікай колькасці жыве ў Цэнтральнай і Паўднёва-Усходняй Азіі. Від пераважна жыве ў светлых лісцяных і змешаных лясах.

Экалогія Агрэсіі не праяўляе. Укус, хоць і балючы, але бясшкодны. Днём павук хаваецца ў расколіне ў сцяне або ў дупле кары. Ён здольны спляскаць брушка і змясціцца ў шчыліну шырынёй 3-4 міліметры побач са сваім павуціннем. Ва ўмераных зонах яго можна сустрэць з пачатку вясны, нават прахалоднымі начамі, калі ён ловіць першых матылькоў або першых маладых осмій.

Падвіды

Araneus umbraticus Clerck, 1757 Aranea sexpunctata Linnaeus, 1758 Aranea swammerdamii Scopoli, 1763 Aranea cicatricosa De Geer, 1778 Epeira umbraticola Lister, 1778 Aranea impressa Fabricius, 1779 Aranea litterata Panzer, 1804 Epeira cinerea C. L. Koch, 1844 Epeira thomisoides Dufour, 1855 Epeira umbratica obscura Franganillo, 1909 Nuctenea umbratica obscura (Franganillo, 1909)

Крыніцы

Літаратура

Ralph Platen, Bodo von Broen, Andreas Herrmann, Ulrich M. Ratschker & Peter Sacher: Gesamtartenliste und Rote Liste der Webspinnen, Weberknechte und Pseudoskorpione des Landes Brandenburg (Arachnida: Araneae, Opiliones, Pseudoscorpiones) mit Angaben zur Häufigkeit und Ökologie. Naturschutz und Landschaftspflege in Brandenburg 8, Heft 2 (Beilage); 1999.

Катэгорыя:Павукі-кругапрады