Сійм Селіс (; нар. года, Талі) — эстонскі лыжнік, удзельнік Алімпійскіх гульняў у Сочы. Выступае ў спрынтарскіх гонках.

Кар’ера У Кубку свету Селіс дэбютаваў 7 студзеня 2006 года, у сакавіку 2012 года адзіны раз трапіў у дзясятку лепшых на этапе Кубка свету, у спрынце. Мае на сваім рахунку 6 трапленняў у трыццатку найлепшых на этапах Кубка свету, 3 у камандных спаборніцтвах і 3 у асабістых. Найлепшым дасягненнем Селіса ў агульным выніковым заліку Кубка свету з’яўляецца 118-е месца ў сезоне 2011-12.

На Алімпійскіх гульнях 2014 года ў Сочы стаў 59-м у спрынце вольным стылем.

За сваю кар’еру ў чэмпіянатах свету ўдзелу не прымаў. Найлепшым вынікам на юнацкіх і маладзёжных чэмпіянатах свету з’яўляецца для яго 17-е месца ў спрынце на маладзёжным чэмпіянаце свету 2010 года.

Крыніцы

Катэгорыя:Лыжнікі на зімовых Алімпійскіх гульнях 2014 года Катэгорыя:Лыжнікі Эстоніі