Гета ў Целяханах (ліпень—жнівень 1941) — яўрэйскае гета, месца прымусовага перасялення яўрэяў гарадскога пасёлка Целяханы Івацэвіцкага раёна і бліжэйшых населеных пунктаў падчас Халакосту.
Гісторыя Да пачатку вайны яўрэі складалі амаль палову насельніцтва Целяхан, уключаючы яўрэяў-бежанцаў з ПольшчыМ. Ринский. Из рода Пекеров . Паселішча было захоплена вермахтам 27 чэрвеня 1941 года. Акупацыя доўжылася да 10 ліпеня 1944 года. З мясцовых габрэяў толькі нешматлікія (у асноўным, моладзь), паспелі сысці на ўсход.
Рэалізуючы нацысцкую праграму знішчэння яўрэяў, немцы арганізавалі ў мястэчку гета. Раніцай 7 (6) жніўня 1400 (1200) яўрэяў расстралялі ва ўрочышчы Грэчышча (ля дарогі Целяханы—Выганашчы). Пазней яшчэ 500 чалавек расстраляны на вуліцы Янкі Купалы.
Усяго ў Целяханах былі забітыя каля 2000 (больш за 1200) прадстаўнікоў нацыянальнасці.
Памяць
У цяперашні час ахвярам генацыду яўрэяў у Целяханах устаноўлены два помнікі. У 2021 годзе, 17 чэрвеня, на месцы забойства 500 габрэяў быў усталяваны новы помнік на месцы старога.
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Целяханы Целяханы Катэгорыя:Гісторыя Івацэвіцкага раёна