«На Заходнім фронце без перамен» (, , ) — нямецкі антываенны фільм рэжысёра Эдварда Бергера, заснаваны на аднайменным рамане Эрыха Марыі Рэмарка.
Прэм’ера фільма адбылася 12 верасня 2022 года на штогадовым Кінафестывалі ў Таронта. Прэм’ера ў кінатэатрах Германіі адбылася 29 верасня, а сусветная прэм’ера на платформе Netflix прайшла 28 кастрычніка 2022 года.
Фільм атрымаў 14 намінацый на 76-й цырымоніі ўручэння прэміі BAFTA (выйграўшы сем, у тым ліку за найлепшы фільм) і дзевяць на 95-й цырымоніі ўручэння прэміі «Оскар», у тым ліку за найлепшы фільм, і выйграў чатыры: за найлепшы міжнародны поўнаметражны фільм, за найлепшую аператарскую працу, за найлепшую арыгінальную музыку і за найлепшая праца мастака. Фільм быў намінаваны ў дванаццаці катэгорыях «Нямецкай кінапрэміі» 2023 года і выйграў восем, уключаючы сярэбраную ўзнагароду.
Сюжэт Германская імперыя, вясна 1917 года. Трэці год ідзе кровапралітная вайна. Пад дзеяннем патрыятычнай прапаганды старшакласнік Паўль Боймер разам са сваімі сябрамі-аднакласнікамі адпраўляецца добраахвотнікам на фронт. Натхнёныя праніклівымі прамовамі, юнакі гараць імкненнем перамагчы ворага і ўпэўненыя, што на фронце іх чакаюць слаўныя перамогі і ўзнагароды за праяўлены гераізм. Аднак ваенная рэальнасць аказваецца далёкай ад юнацкіх мрояў. Хлопцы сутыкаюцца са страшнай рэчаіснасцю акопных будняў, паўсюднай жорсткасцю і смерцю. Патрыятычная эйфарыя ў момант выпараецца, пакідаючы месца горкаму расчараванню і паступоваму разуменню, што яны толькі пешкі ў чыёйсьці жорсткай гульні.
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Фільмы Германіі 2022 года Катэгорыя:Фільмы-драмы 2022 года Катэгорыя:Фільмы-драмы Германіі Катэгорыя:Ваенныя фільмы Германіі Катэгорыя:Гістарычныя фільмы Германіі Катэгорыя:Экранізацыі раманаў Катэгорыя:Фільмы на нямецкай мове Катэгорыя:Фільмы на французскай мове Катэгорыя:Фільмы пра Першую сусветную вайну Катэгорыя:Фільмы — лаўрэаты прэміі «Оскар» за найлепшы фільм на замежнай мове