Аляксандр Іванавіч Бас () — беларускі ваенны дзеяч, генерал-маёр (2022)Полковник Александр Бас теперь генерал.

Біяграфія Нарадзіўся 17 жніўня 1971 года ў вёсцы Хотамель Столінскага раёна Брэсцкай вобласці.

У 1992 годзе скончыў Чалябінскае вышэйшае танкавае каманднае вучылішча імя 50-годдзя Вялікага Кастрычніка.

Прайшоў шлях ад камандзіра танкавага ўзвода 50-й гвардзейскай мотастралковай дывізіі да начальніка штаба танкавага батальёна 50-й асобнай гвардзейскай механізаванай брыгады 28-га армейскага корпуса.

Пасля заканчэння ў 2002 годзе камандна-штабнога факультэта Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь працаваў памочнікам начальніка аператыўнага аддзялення і начальніка разведкі — начальнікам разведвальнага аддзялення штаба 38-й асобнай гвардзейскай мабільнай брыгады, начальнікам разведкі — начальнікам разведвальнага аддзялення Галоўнага штаба сухапутных войск, намеснікам начальніка цэнтра — начальнікам Аператыўна-мабілізацыйнага аддзялення 72-га гвардзейскага аб’яднанага вучэбнага цэнтра падрыхтоўкі прапаршчыкаў і малодшых спецыялістаў, начальнікам штаба — першым намеснікам камандзіра 11-й асобнай гвардзейскай механізаванай брыгады, камандзірам 6-й асобнай гвардзейскай механізаванай брыгады.

Па завяршэнні навучання на факультэце Генеральнага штаба беларускай Ваеннай акадэміі прызначаны намеснікам начальніка — начальнікам інспекцыйнага ўпраўлення Галоўнай ваеннай інспекцыі Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.

У 2020 годзе прызначаны намеснікам камандуючага войскамі Заходняга аператыўнага камандавання.

У 2023 годзе заняў пасаду начальніка галоўнага ўпраўлення баявой падрыхтоўкі Узброеных Сіл. На гэтай пасадзе, у прыватнасці, кіраваў мерапрыемствамі па падрыхтоўцы расійскіх вайскоўцаў беларускімі інструктараміК защите Союзного государства готовы! Как проходит подготовка военных региональной группировки войск.

З 2024 года па 21 ліпеня 2026 года служыў камандуючым войскамі Паўночна-Заходняга аператыўнага камандавання Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, звольнены з ваеннай службы ў запас па ўзросце з правам нашэння ваеннай формы адзення і знакаў адрозненняЛукашэнка прыняў кадравыя рашэнні па складзе кіраўніцтва Узброеных Сіл.

Санкцыі На фоне расійска-ўкраінскай вайны ў 2022 годзе трапіў пад санкцыі ЕС і Вялікабрытаніі як уцягнуты «ва ўдзел або падтрымку палітыкі і дзеянняў, якія дэстабілізуюць Украіну ці падрываюць або пагражаюць тэрытарыяльнай цэласнасці, суверэнітэту і незалежнасці Украіны»Alexander Ivanovich BAS.

Узнагароды Медаль «За бездакорную службу» III ступені; Медаль «За бездакорную службу» II ступені (2019)Бас Аляксандр Іванавіч на сайце «Узнагароды Беларусі».

Крыніцы

Спасылкі Біяграфія на сайце МА РБ

Катэгорыя:Генерал-маёры (Беларусь) Катэгорыя:Беларускія асобы ў Чорным спісе ЕС Катэгорыя:Выпускнікі Чалябінскага вышэйшага танкавага каманднага вучылішча Катэгорыя:Выпускнікі Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь