Lidl — нямецкая міжнародная сетка супермаркетаў-дыскаўнтараў«Impressum». Lidl., якая мае больш чым 12 тысяч крамаў у кожнай краіне-сяброўцы Еўрапейскага Саюза, Сербіі, Швейцарыі, Вялікабрытаніі і ЗША«German discounter Lidl slows U.S. expansion: paper». Reuters.. Сядзіба кампанія размяшчаецца ў горадзе Некарзульме з зямлі Бадэн-Вюртэмберг. Належыць групе Schwarz Group, у якую таксама ўваходзіць сетка гіпермаркетаў Kaufland. Lidl з’яўляецца галоўным канкурэнтам іншай нямецкай сеткі дыскаўнтараў Aldi на некалькіх рынках«The Germans Are Escalating America’s Grocery Price War». Bloomberg..

Гісторыя У 1930 годзе Ёзэф Шварц стаў партнёрам у кампаніі Südfrüchte Großhandlung Lidl & Co., якая базавалася ў Гайльброне. У 1858 годзе яна працавала пад назвай A. Lidl & Cie і спецыялізавалася на продажы экзатычнай садавіны. Шварц перайменаваў кампанію ў Lidl & Schwarz KG і пашырыў бізнес у аптовы гандаль прадуктаміGrandjean, Emmanuel (24.11.2013). «Lidl, le casseur de prix qui paie bien». Bilan.Rentzsch, Felix (1.03.2017). «Zu zweideutig: So sollte Lidl ursprünglich heißen». Business Insider..

Першая крама-дыскаўнтэр Lidl была адкрытая ў 1973 годзе, капіюючы канцэпцыю Aldi«Secrets of the German supermarkets conquering America (24 slides)». LoveMoney.. Шварц пільна выяўляў тавары, якія не прадаваліся, выкідваючы іх з паліцаў, і зніжаў выдаткі, захоўваючы памер гандлёвых пунктаў як мага меншым. Да 1977 года сетка налічвала толькі 33 дыскаўнтэры. У 1977 годзе пад кіраўніцтвам яго сына Дытэра Шварца група Schwarz пачала засяроджвацца на зніжках, буйных супермаркетах і аптовых рынках тыпу кэш-энд-керы. Дытэр не жадаў выкарыстоўваць назву Schwarz-Markt, што з нямецкай мовы літаральна значыць «чорны рынак», і пастанавіў выкарыстаць імя былога бізнес-партнёра свайго бацькі, Лідла, але юрыдычныя чыннікі не дазволілі яму гэта зрабіць. Калі ён выявіў газетны артыкул пра мастака і школьнага настаўніка на пенсіі Людвіга Лідла, ён купіў у яго правы на выкарыстанне яго прозвішча за тысячу нямецкіх марак«Aldis Erzfeind». Manager Magazin.Schuster, Jochen (15.06.2017). «Der Geheimnia-Krämer». Focus Magazin.

Свен Зайдэль быў прызначаны генеральным дырэктарам кампаніі ў сакавіку 2014 года пасля таго, як папярэдні генеральны дырэктар Карл-Гайнц Голянд сышоў у адстаўкуRicadela, Aaron (21.03.2014). «German Grocer Lidl Names Replacement CEO After Holland Departure». Bloomberg Business.. Голянд займаў пасаду выканаўчага дырэктара з 2008 года, але пакінуў пасаду праз нявыкрытыя «непераадольныя» рознагалоссі адносна будучай стратэгіі. Зайдэль сышоў з пасады ў лютым 2017 года пасля таго, як Manager Magazin паведаміў, што ён трапіў у няміласць Клауса Герыга, які ўзначальваў Schwarz Group з 2004 года. Зайдэля змяніў на пасадзе генеральнага дырэктара датчанін Яспер Гёер, які раней узначальваў аддзел міжнародных закупак LidlThomasson, Emma (7.02.2017). «Lidl replaces CEO after less than three years». Retail Analysis..

Бізнесовая мадэль

Як і другі нямецкі супермаркет Aldi, Lidl прытрымліваецца прынцыпу нулявых адкідаў«Environment» . Lidl. без празмернасцей і «перадачы эканоміі спажыўцу», выстаўляючы большасць прадуктаў у іх арыгінальных кардонных скрынях, што дазваляе кліентам браць прадукт беспасярэдне з такой тары. Калі кардонная скрынка спустошваецца, яе наўпрост замяняюць новай поўнай. Колькасць персаналу трымаецца на невялікім узроўні«How Lidl keeps its prices low». Business Insider..

У параўнанні з Aldi, як правіла, прапануецца больш брэндавых прадуктаў. Lidl распаўсюджвае шмат недарагіх прадуктаў для гурманаў, вырабляючы як уласныя прадукты, гэтак і робячы пастаўкі мясцовых кампаній, там дзе знаходзіцца крама. Як і Aldi, у Lidl штотыдзень робяцца адмысловыя прапановы, а запасы нехарчовых тавараў часта змяняюцца. У адрозненне ад Aldi, Lidl актыўна рэкламуецца на сваёй радзіме ў Германіі.

Крыніцы

Спасылкі Афіцыйны сайт.

Катэгорыя:гандлёвыя сеткі Германіі Катэгорыя:кампаніі Германіі