Bagheera kiplingi — від павукоў-скакуноў з падсямейства , распаўсюджаны ў Цэнтральнай Амерыцы. Харчуюцца расліннай ежай.

Распаўсюджанне Шырока распаўсюджаныя ў Цэнтральнай Амерыцы на тэрыторыі Мексікі, Беліза, Коста-Рыкі і Гватэмалы. Жывуць на акацыях, харчуюцца пераважна расліннай ежай.

Апісанне Ярка афарбаваныя павукі з выяўленым палавым дымарфізмам. У самцоў буйныя галавагрудзі (шырэйшыя за брушка) афарбаваныя ў цёмныя тоны і на спінным баку бліжэй да пярэдняга канца цела нясуць зеленаватую пляму, стройнае брушка — чырванаватае з зялёнымі падоўжнымі лініямі. Колер ног — бурштынавы. Галавагрудзі самак чырванавата-цёмна-карычневыя з белымі лускавінкамі; пальпы, лабіум і стэрнум светла-аранжавыя, хеліцэры чырванавата-карычневыя; брушка з дзвюма доўгімі падоўжнымі карычневымі палосамі; першая пара ног чырванавата-карычневая, другая-чацвёртыя пары ног светла-аранжавыя.

Назва і гісторыя вывучэння Сужэнцы пры апісанні віду ў 1896 годзе вылучылі яго ў новы род , названы імі ў гонар пантэры  — персанажа «» Рэдзьярда Кіплінга, сяброўкі . Іх апісанне грунтавалася на самцы дадзенага віду. Самак удалося выявіць толькі праз стагоддзе ў 1996 годзе іншаму амерыканскаму даследчыку .

Існуюць яшчэ тры роды павукоў-скакуноў, названыя ў гонар персанажаў Кіплінга: , і ; назвы ўсіх былі прапанаваны Пекхэмамі.

Спосаб жыцця і харчаванне

Bagheera kiplingi жывуць практычна выключна на акацыях з роду . Нягледзячы на наяўнасць тэрытарыяльных паводзін, колькасць асобін на адной расліне можа дасягаць некалькіх сотняў. Размнажэнне працякае на працягу ўсяго года. Самкі дэманструюць квазісацыяльныя паводзіны, змяшчаючы кладкі ў агульныя гнёзды і ахоўваючы некаторы час пасля вылуплення нашчадкаў. Колькасць самак у папуляцыях больш чым удвая перавышае колькасць самцоў.

Унікальная асаблівасць Bagheera kiplingi — нехарактэрнае для павукоў харчаванне расліннай ежай. Паводле ацэнкі па суадносінах ізатопаў азоту N:N у тканках, 90 % рацыёну гэтых павукоў складае раслінная ежа, якую яны атрымліваюць з на кончыках лісця акацый і, у меншай ступені, з нектару. Пры гэтым яны актыўна пазбягаюць мурашак з роду , якія таксама жывуць на гэтых акацыях і ахоўваюць іх ад расліннаедных арганізмаў. Падчас засушлівага сезону павукі могуць пераходзіць да канібалізму.

Крыніцы

Спасылкі

Среди пауков обнаружили «травоядных» гурманов Выявы на сайце salticidae.pl: дыягнастычныя малюнкі, фатаграфіі фіксаваных асобін і каляровыя малюнкі знешняга выгляду.

Катэгорыя:Таксоны жывёл, названыя ў гонар людзей Катэгорыя:Павукападобныя Паўночнай Амерыкі Катэгорыя:Павукі-скакуны