Царква Свяціцеля Мікалая Цудатворцы, Мікольская царква — праваслаўная царква ў імя Мікалая Цудатворца ў Таліне (Эстонія) Маскоўскага патрыярхата, размешчаная на вуліцы Венэ. Унесена ў дзяржаўны рэгістр помнікаў культуры Эстоніі як помнік архітэктуры і гістарычны помнік.
На тэрыторыі храма пад алтаром пахаваны свяшчэнамучанік Арсеній (Мацяевіч), Мітрапаліт Растоўскі.
Да канца лета 1827 года ўнутраныя аздабленчыя работы былі завершаны, і 14 жніўня адбылося ўрачыстае асвячэнне царквы. Завяршылася дваццацітрохгадовая гісторыя будаўніцтва храма.
У перыяд з 1990 па 1998 год у барабане і алтарных вокнах храма былі ўстаноўлены вітражы талінскага майстра Андрэя Лабанава, вучня Далорэс Хофман.
Дэпартамент помнікаў культуры Талінскай гарадской управы фінансаваў рамонт фасадаў. Пасля заканчэння рэстаўрацыі фасадаў з 2000 года вядзецца паэтапная рэстаўрацыя ўнутраных памяшканняў.
Нягледзячы на неаднаразовыя рамонты і перафарбоўкі, падчас работ удалося выявіць рэшткі першапачатковых роспісаў, а пры рэстаўрацыі драўлянага бар’ера на хорах была знойдзена выразаная будаўнікамі дата — «1842».
Крыніцы
Катэгорыя:Храмы Таліна Катэгорыя:1827 год у Таліне