Дзмітрый Пятровіч Плакс (Плакса; нар. , ) — беларускі палеантолаг і стратыграф. Кандыдат геолага-мінералагічных навук (2007).

Біяграфія Нарадзіўся года ў Мінску.

Скончыў Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Распрацоўка карысных выкапняў» (2002), аспірантуру Інстытута геалогіі і гідрагеалогіі НАН Беларусі (2005).

Працаваў у 2005—2010 гадах у Інстытуце геалогіі і гідрагеалогіі НАН Беларусі. З 2010 года дацэнт кафедры «Горныя работы» факультэта горнай справы і інжынернай экалогіі БНТУ.

Аўтар вершаў на рускай і лацінскай мовах.

Навуковая дзейнасць Навуковыя інтарэсы: стратыграфія, палеазойскія ніжэйшыя пазваночныя (рыбы і бяссківічныя). Спецыяліст у галіне стратыграфіі і палеанталогіі ніжне- і сярэднепалеазойскіх асадкавых утварэнняў Усходне-Еўрапейскай платформы. У асноўным даследуе сілурыйскую, дэвонскую і раннекаменнавугальную іхтыяфаўну Беларусі і сумежных рэгіёнаў і яе стратыграфічнае значэнне.

Выбраная бібліяграфія Рэшткi агнат i рыб з гарадоцкага гарызонту эйфельскага яруса Беларусi / Д. П. Плакс // Веснік Брэсцкага ўніверсітэта. Серыя 5, Хімія. Біялогія. Навукі аб Зямлі. — 2017. ― № 1. ― С. 96-101.

Літаратура Плакса Дмитрий Петрович // Геологи и горные инженеры Беларуси: биографический справочник. — Минск, 2008. — Ч. 1. — С. 184.

Спасылкі scientby.nlb.by bntu.by

Катэгорыя:Кандыдаты геолага-мінералагічных навук Катэгорыя:Палеантолагі Беларусі