Мільчанка або Мільчанская канава — рака ў Гомельскім раёне Гомельскай вобласці, правы прыток Узы. Даўжыня прыкладна 15 км. Пачынаецца ў раёне лесапітомніка ў Чыгуначным раёне Гомеля, вусце на ўсходняй мяжы Бабовіч. Рэчышча на тэрыторыі Гомеля часткова каналізавана.

Гісторыя Рака вядома з картаграфічных крыніц XIX стагоддзя як Мільча. Тым часам цякла праз вёскі Новая Мільча, Старая Мільча, Давыдава Мільча, Асавец.

У 2-й палове XX стагоддзя, з прычыны будаўніцтва прамысловых аб’ектаў і новых мікрараёнаў Гомеля, а таксама збору сцёкавых вод, рэчышча змянілі і часткова каналізавалі.

У 1969 годзе, з прычыны падаўжэння вуліцы Барыкіна, пабудаваны мост цераз неканалізаваную частку ракі.

Крыніцы

Катэгорыя:Басейн Узы Катэгорыя:Рэкі Гомельскага раёна Катэгорыя:Рэкі Гомеля