Мечыслаў Лісевіч (; ) — польскі лётчык, пісьменнік, паэт.

Біяграфія Нарадзіўся ў 1887 годзе ў Львове. Журналіст, літаратар і кіраўнік львоўскіх гарадскіх тэатраў. Аўтар шэрагу твораў (у т. л. «Нарачанскія хронікі», «Дзе сэрцы б’юцца гарачэй», «З памятных дзён. Успаміны ад’ютанта», п’ес і вершаў, у тым ліку і для дзяцей. У эміграцыі часоў ІІ Сусветнай вайны — афіцэр-пасланнік МУС у Парыжы), штабны ад’ютант генерала Уладзіслава Сікорскага, затым у камандаванні Польскіх паветраных сіл у Вялікабрытаніі. Памёр у 1975 годзе ў Лондане.

Жонка, адбыўшы колькі гадоў у бальшавіцкім канцлагеры ў Расіі, праз Палестыну і Паўднёвую Афрыку выехала ў Англію, дзе праз тры гады пасля сканчэння ІІ Сусветнай вайны сям’я ўз’ядналася.

Крыніцы

Літаратура Алесь Бразгуноў. Маленькі чалавек на вялікай вайне: «Нарачанскія хронікі» Мечыслава Лісевіча // Беларуска-польскія моўныя, літаратурныя, гістарычныя і культурныя сувязі. Да 220-годдзя з дня нараджэння Адама Міцкевіча: зб. арт. па матэрыялах міжнар. навук. канф. / Беларус. дзярж. ун-т; рэдкал.: І. Э. Багдановіч (гал. рэд.) і інш. — Мінск: БДУ, 2018.

Катэгорыя:Польскамоўныя пісьменнікі