Уладзімір Пятровіч Саўко (, Карэлічы, Беларусь — ) — беларускі гандбаліст, трэнер.

Нарадзіўся ў гарадскім пасёлку Карэлічы на Гродзеншчыне, дзе рабіў першыя гандбольныя крокі. Брамніка запрыкмеціў Анатоль Мяшкоў і ў 1980, па сканчэнню школы, запрасіў у брэсцкі «Педінстытут». Там ён вучыўся і гуляў да 1986 года, а потым вярнуўся ў Гродна і заваяваў золата чэмпіянату БССР у складзе «Прагрэсу». Але неўзабаве зноў апынуўся ў «Педінстытуце».

У 1990 стаў адным з першых легіянераў у беларускім гандболе — адправіўся выступаць за АЗС з горада Белай Падляшскай. Пазней гуляў у Польшчы за клубы з Пулаваў і Радама, а кар’еру скончыў досыць позна — у 39 гадоў. Пры гэтым паралельна ўжо пачынаў трэніраваць. У 2002 годзе, калі браты Мяшковы ў памяць пра бацьку заснавалі ў Брэсце БГК, Уладзіміра Саўко запрасілі ўстаць у руля новай каманды.

Спасылкі Ушёл из жизни Владимир Савко… Умер первый главный тренер БГК «Мешков Брест»

Катэгорыя:Гандбалісты Беларусі Катэгорыя:Гандбольныя трэнеры Беларусі Катэгорыя:Трэнеры ГК Вікторыя-Бярэсце Катэгорыя:Трэнеры БГК імя Мяшкова Катэгорыя:Ігракі ГК Педінстытут Брэст Катэгорыя:Ігракі ГК Прагрэс Гродна