«Чужыя» () — навукова-фантастычны баявік Джэймса Кэмерана 1986 года з Сігурні Уівер у галоўнай ролі. Сіквел хорару «Чужы», другі фільм франшызы пра Чужых.

Фільм атрымаў некалькі ўзнагарод і намінацый, у тым ліку намінацыю на прэмію «Оскар» за найлепшую жаночую ролю у той час, калі навукова-фантастычны жанр увогуле ігнараваўся. Ён зарабіў 131,1–183,3 мільёна долараў падчас пракату ў кінатэатрах, што зрабіла яго адным з самых касавых фільмаў 1986 года ў свеце.

Зараз «Чужы» лічыцца адным з найвялікшых фільмаў 1980-х гадоў, а таксама адным з найлепшых фільмаў у жанры навуковай фантастыкі, баевікоў і сіквелаў, якія калі-небудзь былі зроблены, і часта лічыцца роўным або лепшым, чым «Чужы». Гэта натхніла на стварэнне розных тавараў, у тым ліку відэагульняў, коміксаў і цацак.

Сюжэт Пасля нападу ксенаморфа на карабель афіцэр Элен Рыплі правяла ў стане гіперсна 57 гадоў, пасля чаго яе капсула была знойдзена ратавальнікамі. Планета, на якой экіпаж яе карабля ўпершыню сутыкнуўся з пачварай, была каланізаваная; сувязь з калоніяй перарвалася. Рыплі адпраўляецца на планету разам з атрадам марпехаў.

Гл. таксама

Чужы Чужы: Зямля

Зноскі

Спасылкі

Катэгорыя:Фільмы на англійскай мове Катэгорыя:Фантастычныя фільмы 1986 года Катэгорыя:Фільмы-баевікі ЗША Катэгорыя:Фільмы Джэймса Кэмерана Катэгорыя:Фільмы-сіквелы Катэгорыя:Фантастычныя баевікі Катэгорыя:Фільмы ЗША 1986 года Катэгорыя:Фільмы жахаў 1986 года Катэгорыя:Фільмы жахаў Вялікабрытаніі Катэгорыя:Фільмы пра монстраў Катэгорыя:Фільмы па сцэнарыях Джэймса Кэмерана Катэгорыя:Фільмы, музыку да якіх напісаў Джэймс Хорнер Катэгорыя:Фільмы-баевікі 1984 года Катэгорыя:Фільмы пра іншапланецян Катэгорыя:Фільмы — лаўрэаты прэміі «Сатурн» Катэгорыя:Фільмы 20th Century Fox