Замак Шамбор () — самы буйны з усіх замкаў Луары. Быў пабудаваны па загадзе Францыска I, які хацеў быць бліжэй да каханай дамы — графіні Туры, якая жыла непадалёк.
Будаўніцтва вялося паміж 1519 і 1547 гадамі на выгіне ракі Касон (Cosson) — невялікага прытоку ракі Беўрон (Beuvron), якая ўпадае ў Луару, прыблізна за 6 км ад левага берага Луары і за 14 км на ўсход ад Блуа ў французскім дэпартаменце Луар і Шэр.
За гады існавання Шамборскі замак быў прытулкам многіх знакамітых асоб — тут тварыў Мальер і займаўся даследаваннямі граф Сен-Жермен, а Морыц Саксонскі нават размяшчаў у раскошных памяшканнях свой полкЗамак Шамбор (Château de Chambord).
Кур’ёзы На другім паверсе размяшчаецца аддзяленне Музея палявання і прыроды; Вёска Шамбор таксама належыць дзяржаве, а хаткі выкарыстоўваюцца ў турыстычных мэтах.
У кіно Замак Шамбор стаў дэкарацыяй пры здымках музычнага фільма «Асліная шкура» рэж. Жака Дзёмі ў 1970 г.
Выявы
Спасылкі
Афіцыйны сайт Фатаграфіі замка
Шамбор Шамбор Катэгорыя:Сусветная спадчына ў Францыі Катэгорыя:Гістарычныя помнікі Францыі Катэгорыя:Музеі Францыі Шамбор