Масавыя забойствы ў Панарах — масавыя расстрэлы нацыстамі і літоўскімі калабарацыяністамі яўрэяў, цыган, савецкіх ваеннапалонных і ўдзельнікаў супраціву ў лесе каля пасёлка Панары (Аўкшцеі-Панярай) у гады Другой сусветнай вайны. Усяго было забіта па розных ацэнках ад 50 да 100 тысяч чалавек, большасць з якіх яўрэі.
Гісторыя У 1940 годзе пасля ўключэння Літвы ў склад СССР, у раёне пасёлка пачалося будаўніцтва нафтабазы. Былі выкапаныя вялікія катлаваны для размяшчэння ў іх ёмістасцяў з гаручым. Аднак, у сувязі з уварваннем нямецкіх войскаў, планы стварэння нафтабазы былі сарваныя. Гэта месца знаходзілася за 3 км ад чыгуначнай станцыі ў адасобленай лясістай мясцовасці. Пасля нямецкай акупацыі катлаваны сталі выкарыстоўвацца для знішчэння грамадзянскага насельніцтва. Месца забойстваў было акружана плотам з калючага дроту і ахоўвалася 10—12 членамі зондэркаманды.
Штодня расстрэльвалі да 800 чалавек. Па падліках, у перыяд з лета 1941 года было знішчана да 100 тысяч чалавек. У пакараннях смерцю прымалі ўдзел салдаты з айнзацгрупы A, эсэсаўцы, але ў асноўным акцыі праводзілі літоўскія калабарацыяністы. Целы пакараных звальваліся ў катлаваны і засыпаліся зямлёй. У першую чаргу знішчаліся яўрэі, у прыватнасці з Віленскага гета. Прадстаўнікі нацыянальнасці склалі большасць ахвяр. Акрамя гэтага было забіта некаторы колькасць габрэяў, прывезеных з іншых краін, а таксама савецкіх ваеннапалонных і ўдзельнікаў антынацысцкага супраціву.
Пасля Курскай бітвы нямецкі бок пачаў хаваць сляды злачынстваў. Акупанты прымусілі 80 зняволеных яўрэяў выкопваць целы, укладваць іх штабелямі, абкладваць сухімі дровамі, абліваць алеем і падпальваць. Такое вогнішча з мёртвых целаў гарэла трое сутак, пасля чаго астанкі загінулых перамолваліся да стану пяску, буйныя фрагменты старанна драбніліся. Спальванне трупаў працягвалася з канца 1943 года да чэрвеня 1944 года.
Працэсы Франц Мурэр, функцыянер НСДАП, намеснік гебітскамісара Вільні Ганса Хінгста па «яўрэйскаму пытанню», больш вядомы як «віленскі мяснік», быў арыштаваны ў Аўстрыі ў 1947 годзе і экстрадаваны ў СССР, дзе быў прысуджаны да 25 гадоў працоўных лагераў. У 1955 годзе быў вызвалены і перададзены Аўстрыі. У 1963 годзе быў цалкам апраўданы судом Граца. Памёр у 1994 годзе. Суду над Мурэрам прысвечаны фільм «Справа Мурэра: Хронікі аднаго судовага працэсу», зняты аўстрыйскім рэжысёрам Крысціянам Фрошам у 2018 годзе.
У 1950 годзе зямельны суд Вюрцбурга прысудзіў да пажыццёвага зняволення Марціна Вайса і Аўгуста Херынга. У 1959 годзе прысуд у дачыненні да Херынга быў заменены на 15 гадоў і неўзабаве адменены. У 1971 годзе прысуд у дачыненні да Вайса стаў умоўным, а ў 1977 годзе ён быў вызвалены.
Памяць У 1945 годзе быў усталяваны помнік забітым у Панарах, але ў 1952 годзе ён быў знесены. Новы помнік быў усталяваны ў пачатку 60-х.
У цяперашні час у Панарах знаходзіцца новы мемарыял у гонар загінуўшых і пастаянна дзеючая экспазіцыя Яўрэйскага музея.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Ваенныя злачынствы нацыстаў на тэрыторыі СССР Катэгорыя:Масавыя забойствы Катэгорыя:Халакост у Літве Катэгорыя:Падзеі ў Вільні