Гета ў Астроўне (19 ліпеня — 30 верасня 1941) — яўрэйскае гета, месца прымусовага перасялення яўрэяў вёскі Астроўна Бешанковіцкага раёна і бліжэйшых населеных пунктаў падчас Халакосту.

Гісторыя Нямецкія войскі захапілі Астроўна 5 ліпеня 1941 года. Акупацыя доўжылася да 23 чэрвеня 1944 года.

Ужо 19 ліпеня 1941 года немцы, рэалізуючы нацысцкую праграму знішчэння яўрэяў, арганізавалі ў мястэчку гета. Габрэям загадалі прышыць на верхнюю вопратку жоўтую нашыўку і перасяліцца ў дзесяць дамоў на правым баку цэнтральнай вуліцы мястэчкаР. Рыжик. «Спаси и помилуй», Витебск, изд. Олимп, 1997, с. 11.

Яўрэям забаранялася пакідаць гета, хоць яно не было агароджана. У першы ж дзень быў расстраляны мужчына, які парушыў гэты загад акупантаў.

Раніцай 30 (29) верасня 1941 года, напярэдадні свята Рош Ха-Шана, гета было акружана аўтаматчыкамі, усіх яўрэяў загналі ў машыны, вывезлі на ўскраіну мястэчка да яўрэйскіх могілак і забіліГосударственный архив Российской Федерации (ГАРФ). — фонд 7021, опись 84, дело 1, лист 23Национальный архив Республики Беларусь (НАРБ). — фонд 845, опись 1, дело 5, лист 1;

Усяго ў Астроўне каля габрэйскіх могілак было расстраляна 350 габрэяў.

Памяць На месцы расстрэлу ахвяр генацыду яўрэяў у Астроўне ў 1956 годзе быў усталяваны абеліскА. Шульман. Жить и помнить .

Крыніцы

Літаратура

Астроўна Катэгорыя:Астроўна (Бешанковіцкі раён) Катэгорыя:Гісторыя Бешанковіцкага раёна