Валерый Пятровіч Пяўніцкі () — беларускі гандбаліст, трэнер.
Біяграфія Нарадзіўся 5 лютага 1961 года ў МінскуИтоги внеочередной конференции ОО «БФГ».
У 1983 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны інстытут фізічнай культуры.
У 1988—1993 гадах — трэнер жаночай каманды вышэйшай лігі СССР «Палітэхнік» (Мінск). У 1993—1994 гадах — трэнер мужчынскай юніёрскай каманды «NUKOBING HC» вышэйшай юніёрскай лігі. У 1995—1996 гадах — трэнер жаночай каманды «Рух Хожаў» (Польшча). У 1996—1999 гадах — трэнер Рэспубліканскай школы вышэйшага спартовага майстэрства.
У 2002—2004 гадах — галоўны трэнер жаночай нацыянальнай зборнай Беларусі. У 2004—2005 гадах — галоўны трэнер жаночай нацыянальнай каманды Азербайджана.
У 2000—2002 і 2006—2008 гадах — трэнер мужчынскіх і жаночых камандаў 1-га дывізіёна чэмпіянату Іспаніі. У 2008—2009 гадах — трэнер СК «I de Agosto» (Ангола). З 2009 года па май 2010 года — галоўны трэнер жаночай каманды «Вікторыя-Рэгія».
З З чэрвеня 2010 года па май 2025 года — галоўны трэнер нацыянальнай жаночай зборнай Беларусі.
У 2013 годзе скончыў Вышэйшую школу трэнераў. Мае сертыфікаты Міжнароднага алімпійскага камітэта, ліцэнзію ЕГФ «Master Coach».
У канцы 2024 года заявіў, што стаміўся гуляць толькі са зборнай Расіі, бо зборная Беларусі па гандболе адхілена ад міжнародных спаборніцтваў з лютага 2022 года з-за ўварвання Расіі ва Украіну. Мае ліберальнае стаўленне да сексуальных меншасцяў, заяўляў, што ў «кожнай камандзе былі такія дзяўчаты», маючы на ўвазе лесбіянак.
Крыніцы
Спасылкі Новое назначение Эксклюзив БЦ. Валерий Певницкий: «Не обижайтесь, если белоруски начнут вас кусать»
Катэгорыя:Гандбольныя трэнеры Беларусі Катэгорыя:Трэнеры жаночай зборнай Беларусі па гандболе Катэгорыя:Трэнеры жаночай зборнай Азербайджана па гандболе Катэгорыя:Гандбалісты Беларусі Катэгорыя:Трэнеры ЖГК Вікторыя-Рэгія Мінск Катэгорыя:Трэнеры ГК БНТУ-БелАЗ Катэгорыя:Трэнеры ЖГК Рух Хожаў