Верэя — горад раённага падпарадкавання ў Нара-Фамінскім раёне Маскоўскай вобласці Расіі. Горад размешчаны на правым беразе ракі Пратва́ (басейн Акі), за 111 км на паўднёвы захад ад Масквы, за 27 км да поўдня ад чыгуначнай станцыі Дорахава і за 22 км на поўдзень ад чыгуначнай станцыі Мажайск.
Назва Назва паселішча ад назвы аднайменнай ракі Вярэя, на якой паселішча паўстала. Рачная назва Вярэя балцкага паходжанняВ. Н. Топоров. Древняя Москва в балтийской перспективе // Балто-славянские исследования. 1981. Москва, 1982. С. 36..
З шэрагу рачных назваў з коранем Var- : Ver- : Vir-, ад індаеўрапейскага *ṷer- «вада; дождж; рака»H. Krahe. Unsere ältesten Flussnamen. Wiesbaden, 1964. C. 38—40.. Ад гэтага кораня літоўскае virti «булькацець; варыцца ад награвання», versmė «крыніца», virulys «вір».
Гідранімічныя аналагі сярод літоўскіх водных назваў — Varė, Varius, Varena, Var-upė (: Var-), Verys, Vereta, Ver-upė (: Ver-), Virinta, Virėkšta (: Vir-)Vanagas A. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius: Mokslas, 1981. — С. 362—363, 373, 387.. Зусім блізкія да вярэйскай назвы і рачныя назвы Вярэйка (< *Ver-ej-) на Верхнім Падонні і ПавоччыВ. Н. Топоров. Балтийские следы на Верхнем Дону // Балто-славянские исследования. 1988—1996. Москва, 1997. С. 320., той жа корань у назве дзесенскай ракі Вярэслінка (Ver-, -sl-)П. Л. Маштаков. Список рек днепровского бассейна. С.-Петербург, 1913. С. 197..
Такія назвы, як Вярэя, маглі з большай ахвотай надавацца рэкам з мноствам крыніцаў.
У назве Вярэя балцкі гідранімічны пашыральнік -ej-, як у падняпроўскіх балцкіх гідронімах *Vedēja, *RupējaВ. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 165, 178, 195, 206., літоўскіх Asveja, RovejaA. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 49, 280., у водных назвах Асвея, Мярэя. Блізкія пашыральнікі -ij-, -uj- у водных назвах тыпу Ілія, Бабруя. Пашыральнік -ej- выкарыстоўваецца ў літоўскім слова- і назваўтварэнні (tekėti «цячы» — tekėja «цячэнне»)P. Skardžius. Rinktiniai raštai. T. 1. Vilnius, 1996. C. 84..
Вярэя ў складзе шэрагу гарадоў з назвамі балцкага гідранімічнага паходжання, што дугой атачаюць Маскву з заходняга боку (Валакаламск, Руза, Мажайск, Нара-Фамінск, Серпухаў)В. Н. Топоров. Древняя Москва в балтийской перспективе // Балто-славянские исследования. 1981. Москва, 1982. С. 35—36.. Насельніцтва
Эканоміка У горадзе — швейная фабрыка (цяпер не працуе), Верэйскі механічны завод (ВЭЗ), філіял маскоўскага ФГУП НВП «Торый», прадпрыемствы па перапрацоўцы сельскагаспадарчай прадукцыі, ФГУП «Мослес» (галаўная арганізацыя).
Вядомыя асобы Сяргей Анатолевіч Мартынаў (нар. 1968) — беларускі спартсмен (кулявая стральба).
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Гарады Маскоўскай вобласці