Юзаф Вульфавіч Пучынскі () — беларускі графік і жывапісец. Працаваў у асноўным у галіне станковай і кніжнай графікі, пейзажнага жывапісу.
Біяграфія Нарадзіўся 19 снежня 1922 года ва Уздзе Ігуменскага павета ў сям’і сельскага каваля.
Вучыўся ў Віцебскім мастацкім вучылішчы ў Валянціна Дзежыца і Льва Лейтмана, але скончыць не ўдалося праз напад Германіі на СССР. Удзельнік Другой сусветнай вайны. Прымаў удзел у баях пад Сталінградам, дзе быў цяжка паранены. Пра тыя падзеі пазней напісаў кнігу, дзе поглядам мастака апісаў жахі вайны.
Пасля вайны ў 1948—1951 гадах вучыўся ў Мінскім мастацкім вучылішчы, а ў 1959 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут. Вучыўся ў Валянціна Волкава і Віталя Цвіркі.
Працаваў мастаком у газеце «Зорка» (з 1945), у 1948—1985 гадах — галоўны мастак часопіса «Работніца і сялянка», супрацоўнічаў з рэдакцыяй часопіса «Маладосць». У рэспубліканскіх мастацкіх выставах прымаў удзел з 1946 года.
Член Беларускага саюза мастакоў з 1959 года.
Памёр у 2007 годзе ў Чыкага (ЗША).
Кніжная ілюстрацыя З’яўляўся аўтарам ілюстрацый да амаль 150 кніг беларускіх пісьменнікаў, у тым ліку: Вясёлы калаўрот : вершы : для сярэд. узросту / В. Зуёнак. — Мінск : Беларусь, 1965. — 32 с. Дзве п’есы / Кандрат Крапіва. — Мінск : Народная асвета, 1966. — 156 с. Паляванне на львоў / Васіль Хомчанка. — Мінск : Выдавецтва ЦК КП Беларускай ССР, 1970. Іншая версія: Аповяд і аповесць / Уладзімір Шыцік. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1979.
Узнагароды Ганаровая грамата Вярхоўнага Савета БССР. Заслужаны работнік культуры Рэспублікі Беларусь (1992)Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь ад 26 чэрвеня 1992 года № 1768 «Аб прысваенні Пучынскаму Ю. В. ганаровага звання „Заслужаны работнік культуры Рэспублікі Беларусь“».
Крыніцы
Катэгорыя:Мастакі СССР Катэгорыя:Мастакі Беларусі Катэгорыя:Графікі Беларусі Катэгорыя:Мастакі XX стагоддзя Катэгорыя:Мастакі-ілюстратары Беларусі