Пажар — некантралюемы працэс гарэння, які прыводзіць да знішчэння матэрыяльных каштоўнасцей і небяспечны для жыцця людзей. Гарэнне пры пажары характарызуецца самаадвольным распаўсюджваннем, невысокай ступенню згарання матэрыялаў, утварэннем дыму.

Узнікае пры неасцярожным абыходжанні з агнём, самаўзгаранні рэчываў (матэрыялаў), няспраўнасці ў электрычных сетках і прыладах, невыкананні правіл эксплуатацыі вытворчага абсталявання, ад маланкі і па іншых прычынах; на адкрытай прасторы (напр., лясныя пажары, тарфяныя пажары) і ў збудаваннях (унутраныя пажары). Прастору, ахопленую пажарам, умоўна падзяляюць на зоны: гарэння (ачаг пажару), цеплавога ўздзеяння і задымлення. У ачагу пажару адбываецца тленне і (ці) назіраецца полымя, вылучаюцца цяпло і дым. Аснўная характарыстыка знішчальнага дзеяння пажару — тэмпература; максімальныя тэмпературы, характэрныя для адкрытых пажараў (ад 1000 °C для цвёрдых матэрыялаў да 1450 °C для гаручых газаў). Зона гарэння абкружана зонай цеплавога ўздзеяння, дзе ўстанаўліваецца тэмпература вышэй за 60 °C, якая выклікае разбурэнне матэрыялаў, канструкцый і тоіць небяспеку для людзей. Прадукты няпоўнага згарання (дым) утвараюць зону задымлення, звычайна яны таксічныя (асабліва прадукты гарэння палімераў). Для спынення пажару выкарыстоўваюць розныя вогнетушыльныя сродкі (вада, пена, парашковыя саставы, нейтральныя газы, хімічныя інгібітары гарэння і інш.), якія падаюць у ачаг пажару пры дапамозе пажарнай тэхнікі, вогнетушыльнікамі і інш. Мерапрыемствы па пажарнай прафілактыцы і тушэнні пажараў ажыццяўляе пажарная ахова.

Віды пажараў паводле мест ўзнікнення

пажары на транспартных сродках; стэпавыя і палявыя пажары; падземныя пажары на шахтах і рудніках; тарфяныя і лясныя пажары; тэхнагенныя пажары (пажары ў цыстэрнах і рэзервуарах, на электрастанцыях); пажары ў будынках.

Буйныя пажары Вялікі лонданскі пажар Пажары ў Брэсце Пажар 1885 года ў Гродне Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Агонь Катэгорыя:Надзвычайныя сітуацыі Катэгорыя:Пажарная справа

Катэгорыя:Віды агню