Закон Остгафа — індаеўрапейскі фанетычны закон, згодна з якім доўгія галосныя скарачаліся перад спалучэннем санорнага і змычнага зычных. Закон быў названы ў гонар індаеўрапеіста Германа Остгафа, які ўпершыню яго сфармуляваў.
Гэты закон дзейнічаў ва ўсіх індаеўрапейскіх мовах, за выключэннем індаіранскіх і тахарскіх, дзе адрозненне паміж кароткімі і доўгімі дыфтонгамі захавалася.
Для старажытнагрэчаскай мовы закон Остгафа ўяўляе сабой інавацыю, якая развілася незалежна ад іншых індаеўрапейскіх моў. Для германскіх моў закон Остгафа хутчэй за ўсё выконваўся, хаця маецца занадта мала сведчанняў, каб гэта можна было надзейна даказаць ці абвергнуць.
Прыклады «бог неба» > ведыч. dyā́us, але ; «бяроза» > прабалтаслав. *bérˀźas > .
Літаратура Sihler A. L. New comparative grammar of Greek and Latin, New York: Oxford University Press, 1995. — c. 58-59 Fortson B. Indo-European Language and Culture, Wiley-Blackwell, 2004. — c. 417 Ringe D. From Proto-Indo-European to Proto-Germanic, New York: Oxford University Press, 2006. — c. 75
Катэгорыя:Праіндаеўрапейская мова Катэгорыя:Фанетычныя законы