Фёдар Мікалаевіч Жыляк () — беларускі кампазітар і спявак.

Біяграфія Нарадзіўся 25 мая 1957 года ў г. Карталы Чалябінскай вобласці РСФСР, дзе тады працавалі яго бацькі-чыгуначнікі. Яшчэ ў маленстве ён разам з сям'ёй прыехаў у Баранавічы.

Быў спеваком, у маладосці саліраваў у ансамблі «Сябры»«Ничего уж не сыграешь на оборванной струне...» Умер экс-музыкант ансамбля «Сябры» Федор Жиляк, который сражался с коварной болезнью. Пасля вярнуўся ў Баранавічы, стаў працаваць у гарадскім Доме культуры і ў 1982 годзе стварыў там музычны гурт «Явар». На працягу 27 гадоў быў яго кіраўніком, разам з ім гурт атрымаў узнагароды на конкурсах і фестывалях.

Супрацоўнічаў з народным тэатрам «Эксперымент», напісаў музыку для больш чым двух дзясяткаў спектакляў і пастановак.

Яго песні ўвайшлі ў рэпертуар шэрагу беларускіх выканаўцаў. Сярод вучняў Фёдара Жыляка — спявачка Гюнеш.

Ганаровы грамадзянін горада Баранавічы, аўтар музыкі для гімна горада.

Памёр 18 красавіка 2025 годаУшел из жизни талантливый музыкант Почетный гражданин Барановичей Федор Жиляк.

Крыніцы

Спасылкі nashkraj.by

Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Баранавічаў Катэгорыя:Кампазітары Беларусі Катэгорыя:Сябры (гурт)