Матэ́а Рэтэ́гі (; нар. ) — італьянскі футбаліст, нападнік клуба «Аталанта» і нацыянальнай зборнай Італіі. Рэтэгі ёсць сынам колішняга іграка па хакеі на траве Карласа Рэтэгі, які абараняў колеры Аргенціны. Мае мянушку «тыгра»«Genoa, il Re tigre e il Folletto: la coppia Retegui-Gudmunsson che fa sognare i tifosi rossoblù» . Il Secolo XIX..

Кар’ера Сваю прафесійную кар’еру пачаў у складзе «Бокі Хуніярс»«Estoy cumpliendo el sueño de mi papá». Olé.«Hockey? No, fútbol! Quién es Mateo Retegui, el hijo del ex-DT de Los Leones?». Goal.. Упершыню ён быў запрошаны ў галоўную каманду клуба трэнерам Гільермам Барасам Скелотам падчас сезона 2017—2018 гадоў. Дэбютаваў 17 лістапада 2018 года, калі ў канцы матчу супраць «Патраната» з'явіўся на пляцоўцы. У наступным выпраўляўся ў арэнды ў шэраг клубаў. У лютым 2022 года на правах арэнды далучыўся да «Тыгрэ»«Tigre hizo oficial la llegada de Mateo Retegui». El Grafico., у складзе якога стаў найлепшым бамбардзірам чэмпіянату Аргенціны 2022 года.

26 ліпеня 2023 года Рэтэгі склаў дагавор з італьянскім клубам «Джэноа» на пяць гадоў«Mateo Retegui è un giocatore del Genoa». Genoa CFC.. Клуб, які толькі вярнуўся ў Серыю А выдаткаваў на куплю іграка 15 млн еўра. 11 жніўня 2023 года футбаліст паклаў на свой рахунак першы гол у кашулі генуэзцаў, адзначыўшыся голам у кубкавым матчы супраць клуба «Модэна». 8 жніўня 2024 года Рэтэгі перайшоў у «Аталанту» ў выніку пагаднення на суму 28 мільёнаў еўра«Mateo Retegui: another (ner)Azzurro in Bergamo!». Atalanta BC..

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:футбалісты Аргенціны Катэгорыя:футбалісты Італіі Катэгорыя:Ігракі ФК Бока Хуніярс Катэгорыя:Ігракі ФК Эстудыянтэс Катэгорыя:Ігракі ФК Тальерэс Кордава Катэгорыя:Ігракі ФК Тыгрэ Катэгорыя:Ігракі ФК Джэноа Катэгорыя:Ігракі ФК Аталанта