Ізер () — дэпартамент на паўднёвым усходзе Францыі, адзін з дэпартаментаў рэгіёна Авернь — Рона-Альпы. Парадкавы нумар 38. Адміністрацыйны цэнтр — Грэнобль. Насельніцтва 1,094 млн чалавек (16-е месца сярод дэпартаментаў, даныя 1999 г.).

Плошча тэрыторыі 7431 км². Праз дэпартамент працякае рака Ізер.

Дэпартамент уключае 3 акругі, 58 кантонаў і 533 камуны.

Ізер — адзін з першых 83 дэпартаментаў, утвораных падчас Вялікай французскай рэвалюцыі ў сакавіку 1790 г. Паўстаў на тэрыторыі былой правінцыі Дафінэ. Назва паходзіць ад ракі Ізер. Вылучаная дэпартаменту першапачатковая тэрыторыя затым двойчы падзялалася — у 1852 і 1967 г.

Вядомыя асобы Гектар Берліёз Грэгары Лемаршаль

Спасылкі

Conseil General website Prefecture website