Купальнік горны ці Буквіца (Arnica montana) — від шматгадовых травяністых раслін сямейства Астравыя.

Назвы

Купальнік горны, арнік, буквіца, гарнік, касцянFederowski M. Lud Bialoruski na Rusi litewskiej. Krakow, I, 1897, лясны цітун, пералёт, тур, чамярыца Ботанический словарь, Спб, 1878 Русские лекарственные растения. т. I. Петроград, 1918, баравы гваздзік, заячча капуста.

Распаўсюджанне і экалогія Расце на тэрыторыі Еўропы.

Расце ў хваёвых борах і ў хваёва-бярозавых лясах, на лясных лугах і палянах, узлесках, сярод хмызнякоў, на прасеках і мурожных лугах, часам на забалочаных лугах. У гарах паднімаецца да альпійскага пояса. Аддае перавагу пясчаным кіслым глебам з сярэдняй вільготнасцю.

Уключаны ў Чырвоную кнігу Беларусі.

Батанічнае апісанне Карэнішча паўзучае, гарызантальна разгалінаванае, даўжынёй да 15 см, дыяметрам каля 1 см, са шматлікімі ніткападобнымі каранямі, звонку карычневае.

Сцябло прамастаячае, уверсе часта разгалінаванае, вышынёй 15-80 см, пакрытае простымі і жалезістым валасінкамі, асабліва густымі ў верхняй частцы.

Прыкаранёвыя лісты разеткі шырокія, авальныя або даўгавата-авальныя, тупаватыя, з выбітнымі бакавымі жылкамі, зверху з валасінкамі, коратка звужаныя ў хвосцік або амаль сядзячыя. Сцябловыя — парныя, супраціўныя, даўжынёй 15-17 см, шырынёй да 4-5 см, даўгаватыя або ланцэтападобныя, рэдка даўгавата-авальныя (ніжняя пара), у верхняй палове сцябла, асабліва на галінах, з адным-некалькімі чарговымі, лінейнымі, завостранымі лістамі.

Цвіце ў чэрвені — жніўні (у высакагор'ях ліпені — верасні). Плады спеюць у ліпені — верасні.

Выкарыстанне Дэкаратыўная, лекавая, меданосная і харчовая расліна.

Сінонімы

Doronicum arnica, Desf. (1804) Doronicum montanum, (L.) Lam. (1786) Doronicum montanum, (L.) Lam.

Катэгорыя:Астравыя (падсямейства) Катэгорыя:Травы Катэгорыя:Дэкаратыўныя расліны Катэгорыя:Лекавыя расліны Катэгорыя:Меданосныя расліны Катэгорыя:Харчовыя расліны