Бінаўральны эфект, лакалізацыя гуку (ад — пара і — вуха) — здольнасць чалавека і жывёл вызначаць, у якім напрамку ад іх знаходзіцца крыніца гуку. Эфект абумоўлены наяўнасцю двух гукапрымальнікаў — вушэй. Гукавыя хвалі звычайна падыходзяць да аднаго вуха раней, чым да другога. Вушы здольныя ўлоўліваць гэтую розніцу, калі яна не меншая за 0,00003 сек.В.Я. Березовский, И.Н. Веселовский, А.Я. Модестов, В.Л. Левкович. Справочник по элементарной математике, механике и физике. Издание восьмое. Государственное издательство БССР, редакция научно-технической литературы, Мн., 1962 Каб вызначыць напрамак, адкуль ідзе гук, чалавек паварочвае галаву да крыніцы гуку так, каб вушы ўчулі гук адначасова. Гэты эфект выкарыстоўваецца ў гукаўлоўніках.
Гл. таксама Слых
Катэгорыя:Акустыка Катэгорыя:Адчуванні Катэгорыя:Псіхафізіялогія Катэгорыя:Слых Катэгорыя:Вуха