Пераварот у Тыграі — змена ўлады ў эфіопскім рэгіёне Тыграй, выкліканая супярэчнасцямі ўнутры кіруючай партыі Народны фронт вызвалення Тыграя (НФВТ).
Ход падзей Пасля падпісання Прэтарыйскага мірнага пагаднення паміж урадам Эфіопіі і НФВТ у лістападзе 2022 года была ўтворана Часовая рэгіянальная адміністрацыя Тыграя (ЧРАТ). Яе асноўнай мэтай была стабілізацыя рэгіёну, выкананне ўмоў пагаднення і назіранне за аднаўленнем пасляваеннага Тыграя. Аднак унутраныя супярэчнасці ў шэрагах НФВТ перашкаджалі аднаўленню.
Палітычная барацьба вынікала з росту рознагалоссяў паміж Дэбрэцыянам Гебрэмікаэлем, лідарам партыі, і Гетачу Рэда, кіраўніком часовай адміністрацыі. Канфлікт паглыбіўся пасля 14-га з’езда НФВТ, на якім апошні, як паведамляецца, быў выключаны з партыі.
7 кастрычніка 2024 года НФВТ абвясціў, што Гетачу Рэда быў адхілены ад пасады кіраўніка часовай адміністрацы. Некалькі іншых высокапастаўленых членаў кабінета міністраў, у тым ліку Беен Мекру, прафесар Кіндэя Гебрэхівот, Хагас Гадэфай і Алмаз Гебрэтсадк, таксама былі адхіленыя. Акрамя таго, былі адпраўленыя ў адстаўку занальныя кіраўнікі з шасці абласцей рэгіёну Тыграй.
НФВТ падкрэсліў, што гэтыя змены былі ўнесены таму, што часовая адміністрацыя, у тым ліку Гетачу Рэда, перавысіла свой мандат. Партыя абвінаваціла адміністрацыю ў спробе кансалідаваць уладу і функцыянаваць як пастаянны ўрад, насуперак умовам, выкладзеным у Прэтарыйскім пагадненні. Партыйная кіраўніцтва абвінаваціла адміністрацыю Гетачу ў тым, што яна не засяродзілася на асноўных абавязках, выкладзеных у мірным пагадненні, у якім прыярытэтам былі прадастаўленне асноўных паслуг і намаганні па аднаўленні ў разбураным вайной рэгіёне.
Крыніцы
Катэгорыя:Грамадзянскі канфлікт у Эфіопіі Катэгорыя:Канфлікты 2024 года Катэгорыя:Дзяржаўныя перавароты Катэгорыя:Падзеі 7 кастрычніка Катэгорыя:Кастрычнік 2024 года