Канстантынас Кацураніс (; нар. года, Патры, Грэцыя) — грэчаскі футбаліст, паўабаронца нацыянальнай зборнай Грэцыі.
Кар’ера «Панахаікі» У сезоне 1996—1997 гадоў ва ўзросце 17 гадоў Кацураніс дэбютаваў у грэчаскім чэмпіянаце ў клубе «Панахаікі» са свайго роднага горада Патры. У гэтай камандзе ён правёў шэсць гадоў, і пачынаючы з трэцяга па ліку сезону быў іграком асноўнага складу.
АЕК Калі яго кантракт з «Панахаікі» мінуў, Кацураніс вырашыў, што прыйшоў час перабрацца ў больш прэстыжны клуб. Ён пачаў перамовы аб пераходзе ў «Панатынаікос». Аднак партугальскі трэнер клуба Фернанду Сантуш, яго будучы трэнер у АЕКу і «Бенфіцы», а ў той час працаваў у «Панатынаікосе», палічыў за лепшае заключыць кантракт са сваім суайчыннікам Карлушам Шаінью, знаёмым трэнеру па ранейшай працы ў «Порту», трансфер Кацураніса ў гэты клуб быў сарваны. Затым да футбалісту праявіў цікавасць іншы грэчаскі гранд — «Алімпіякос». Перамовы з віцэ-прэзідэнтам клуба Георгіёсам Люварысам набліжаліся да паспяховага завяршэння, калі Люварыс папрасіў Кацураніса адкласці прыняцце канчатковага рашэння да вяртання з дзелавой паездкі ў ЗША прэзідэнта клуба Сакратыса Кокаліса. Сітуацыяй скарыстаўся тагачасны прэзідэнт афінскага АЕКа Хрысастомас Псаміядыс і пераканаў паўабаронцу падпісаць трохгадовы кантракт з АЕКам.
Выходзячы спачатку на замену, Кацураніс паказваў уражальную гульню і неўзабаве стаў важнай часткай свайго новага клуба. Ён працягваў прагрэсаваць і хутка стаў адным з вядучых ігракоў асновы.
«Бенфіка» Кацураніс падпісаў чатырохгадовы кантракт з партугальскім клубам 23 чэрвеня 2006 года. Годам раней у «Бенфіцы» апынуўся іншы грэчаскі футбаліст — Георгіяс Карагуніс. У першым у яго кар’еры дэрбі з «Порту» Кацураніс ударам галавой пасля розыгрышу вуглавага ўдару адкрыў лік сваім забітым мячам, неўзабаве ў адным з матчаў лігі ён забіў другі гол за «Бенфіку». Ён хутка стаў ключавым для каманды іграком, забіў некалькі важных галоў і ў некаторых матчах быў капітанам каманды.
«Панатынаікос» Кацураніс падпісаў чатырохгадовы кантракт з грэчаскім шматгадовым чэмпіёнам «Панатынаікосам», за які хваляваўся з дзяцінства, 1 ліпеня 2009 годаOfficial: Kostas Katsouranis Joins Panathinaikos From Benfica. goal.com.
Міжнародная кар’ера Кацураніс дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Грэцыі 20 жніўня 2003 года ў матчы супраць зборнай Швецыі. Свой першы гол за зборную ён правёў у браму каманды Казахстана ў адборачным матчы чэмпіянату свету 2006 года.
Дасягненні Клубныя «Бенфіка» Уладальнік Кубка партугальскай лігі: 2009
«Панатынаікос» Чэмпіён Грэцыі: 2010 Уладальнік Кубка Грэцыі: 2010
Міжнародныя Грэцыя Чэмпіён Еўропы: 2004
Крыніцы
Спасылкі
Профіль на афіцыйным сайце «Бенфікі» Профіль на сайце National Football Teams Профіль на сайце Weltfussball
Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:футбалісты Грэцыі Катэгорыя:Ігракі зборнай Грэцыі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК АЕК Афіны Катэгорыя:Ігракі ФК Бенфіка Лісабон Катэгорыя:Ігракі ФК Панатынаікос Катэгорыя:Ігракі ФК ПАОК