Мі́хал Ску́рась (; нар. ) — польскі футбаліст, паўабаронца бельгійскага клуба «Бругэ» і нацыянальнай зборнай Польшчы.
Кар’ера Выхаванец познанскага «Леха». У 2018 годзе дзеля здабыцця гульнявой практыкі быў аддадзены ў арэнду ў клуб другога дывізіёна «Брук-Бэт Тэрмаліка», адгуляўшы за каманду 27 матчаў у сезоне 2018—2019 гадоў. Палову сезона 2019—2020 гадоў, таксама на правах арэнды, правёў у клубе Экстракласы «Ракаў». Пасля вярнуўся ў «Лех», дзе пачаў падцягвацца да матчаў асноўнай каманды. 20 сакавіка 2021 года забіў свой першы гол у прафесійнай кар’еры ў матчы супраць беластоцкай «Ягелоніі»«Debiutancki gol Skórasia dla Lecha w lidze». Lech Poznań.. У 2023 годзе спрычыніўся да таго, што польскі клуб дасягнуў чвэрцьфіналу Лігі канферэнцый 2022—2023 гадоў. У тым жа годзе, а менавіта 26 красавіка, склаў чатырохгадовы кантракт з бельгійскім «Бругэ».
Дасягненні «Лех»: Чэмпіён Польшчы: 2022
«Бругэ»: Чэмпіён Бельгіі: 2024
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:футбалісты Польшчы Катэгорыя:Ігракі зборнай Польшчы па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Лех Познань Катэгорыя:Ігракі ФК Брук-Бет Тэрмаліка Няцеча Катэгорыя:Ігракі ФК Ракаў Чэнстахова Катэгорыя:Ігракі ФК Бругэ