Абу́хава (, ) — вёска ў Верхнядзвінскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Сар’янскага сельсавета. Размешчана за 10 км на паўночны захад ад Верхнядзвінска, на правым беразе ракі Сар’янка. Паштовы індэкс — 211628.

Вёска стаіць па правы бок аўтадарогі Верхнядзвінск — Асвея. Колькасць жыхароў — 24 чал. (2010)

Гісторыя

Перад вайной у вёсцы жыло 167 чалавек у 55 дварахОбухово .

У лютым 1943 года гітлераўцамі было спалена 55 дамоў, забіта 93 чалавекі.

Спасылкі

Катэгорыя:Сар’янскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Верхнядзвінскага раёна