Аму́рская губе́рня — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка РСФСР, якая існавала ў 1922—1926 гадах. Цэнтр — горад Благавешчанск.

Губерня ўтворана 6 лістапада 1922 года з былой Амурскай вобласці. Была падзелена на 4 паветы: Благавешчанскі, Завіцінскі, Зейскі і Свабодненскі. 18 лютага 1924 года Зейскі павет быў скасаваны.

4 студзеня 1926 года Амурская губерня і яе паветы былі ліквідаваны. Іх тэрыторыя стала часткай новага Далёкаўсходняга края (у якасці Амурскай і Зейска-Алданскай акруг).

Крыніцы

Катэгорыя:Губерні РСФСР Катэгорыя:1920-я гады ў Амурскай вобласці Катэгорыя:Адміністрацыйныя адзінкі, утвораныя ў 1922 годзе Катэгорыя:З’явіліся ў 1922 годзе ў Расіі Катэгорыя:Адміністрацыйныя адзінкі, скасаваныя ў 1926 годзе