«У капцюро́х ГПУ» — аповесць пра ўласнае жыццё Ф. Аляхновіча па прыездзе ў БССР. Беларускі драматург і тэатразнаўца Францішак Аляхновіч (1888—1944) адным з першых у сусветнай літаратуры, за чвэрць стагоддзя да Аляксандра Салжаніцына, апісаў жахі бальшавіцкага ГУЛАГу.

Кароткае апісанне Герой аповесці «У капцюрох ГПУ», упершыню абнародаванай у 1934 годзе на польскай мове, — даверлівы беларус, які вярнуўся на радзіму з наіўным спадзяваннем, што ў Беларускай ССР ён здзейсніць свае мары ў беларускім тэатры як акцёр і пастаноўшчык.

Заместа гэтага ён робіцца ахвярай махінацыяў савецкіх карных служб — Дзяржаўнае палітычнае ўпраўленне пры Радзе народных упаўнаважаных СССР. На сумнавядомых героя чакаюць адно за адным цяжкія для жыцця і здароўя выпрабаванні: убачанага і перажытага яму хопіць на ўсё астаняе жыццё. А прамаўчаць, не расказаць пра гэта сваім сучаснікам і нашчадкам ён таксама не можа… Твор Ф. Аляхновіча яшчэ да Другой сусветнай вайны быў перакладзены на асноўныя еўрапейскія мовы.

Абнародванне твору Твор упершыню надрукаваны ў польскай віленскай газеце «Słowo»; расійскі пераклад успамінаў абнародавала парыжская газета «Возрождение». У 1935 годзе ў Вільні ўспаміны выйшлі асобнай кнігай на польскай мове пад назвай «Siedem lat w szponach G.P.U.» У 1937 годзе ў Варшаве выдадзены яшчэ адзін польскі варыянт кнігі пад назвай «Prawda o Sowietach». Твор перакладаўся на італьянскую мову («La verita sulla Russia Bolscevica») і на партугальскую ў Бразіліі («Sete annos nas garras sovieticas»). Украінскі пераклад друкавала газета «Діло», рэдакцыя якой затым выпусціла ўспаміны асобнай кнігай «7 літ на Соловках». Толькі ў канцы 1937 года аўтар здолеў выдаць кнігу на беларускай мове.

Аўдыёграфія

Бібліяграфія на беларускай мове

на італьянскай мове

на партугальскай мове

на польскай мове

на рускай мове

на ўкраінскай мове

Крытыка, рэцэнзіі

Гл. таксама Францішак Пяткевіч — беларускі лекар і нацыянальны дзеяч, вязень Салавецкага лагера, аўтар успамінаў «Салаўкі востраў пакут і смерці. (Успаміны з катаргі савецкай)».

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Творы Францішка Аляхновіча