Чымабуэ (, сапр. Чэні ды Пена, ; каля 1240 — пасля 1302) — італьянскі жывапісец.

Працаваў у Рыме, Асізі, Фларэнцыі, Пізе. Творчасць развівалася ў рэчышчы традыцый візантыйскага жывапісу з рысамі протарэнесансу. Творы вылучаюцца велічнасцю кампазіцыі, матэрыяльнай адчувальнасцю твараў і фігур, унутранай значнасцю вобразаў: плоскаснасць і некаторая схематычная сіметрычнасць спалучаюцца з вытанчанай стрыманасцю колеравай гамы, пластычнай яснасцю гнуткага контурнага малюнка: «Укрыжаванне», «Маэста» (абодва 1285), цыкл фрэсак у Верхняй царкве Сан-Франчэска ў Асізі (каля 1290).

Галерэя

Літаратура Strzygowski, «Cimabue und Rom» (Вена, 1888).

Спасылкі

Вэб-галерэя прац Чімабуэ Чымабуэ. Карціны і біяграфія

Катэгорыя:Мастакі Італіі Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Мастакі XIII стагоддзя