Гаральд Пінтэр (; — ) — брытанскі драматург, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры 2005 года.
Біяграфія Нарадзіўся ў Лондане ў сям’і яўрэйскага краўца. Вучыўся ў Каралеўскай акадэміі драматычнага мастацтва. У пачатку 1950-х гадоў пачаў друкаваць вершы, а ў 1957 годзе была пастаўленая яго першая п’еса «Пакой». Потым ён засяродзіўся на тэатральнай драматургіі, быў рэжысёрам, пісаў сцэнарыі для кіно і тэлебачання, сам шмат граў у тэатры.
Пінтэр шырока вядомы не толькі як аўтар такіх вядомых п’ес, як «Пакой», «Нямы афіцыянт», «Дзень нараджэння», «Вартаўнік», але і як праваабаронца і публічны праціўнік амерыканскіх ваенных кампаній у Афганістане і Іраку, дзеянняў НАТА ў Югаславіі.
Нобелеўская прэмія 2005 года ў галіне літаратуры прысуджаная яму за п’есы, у якіх ён «прыадчыняе бездань, якая ляжыць пад марнасцю паўсядзённасці, і ўрываецца ў вязніцы прыгнёту». Вялікую частку сваёй Нобелеўскай прамовы Пінтэр прысвяціў асуджэнню Амерыкі і палітыкі Джорджа Буша.
П’есы The Room («Пакой», 1957) The Birthday Party («Дзень народзінаў», 1957) The Dumb Waiter («Дурны афіцыянт», 1957) A Slight Ache («Невялікі боль», 1958) The Hothouse (1958) The Caretaker (1959) A Night Out (1959) Night School (1960) The Dwarfs (1960) The Collection (1961) The Lover (1962) The Homecoming (1964) Tea Party (1964) The Basement (1966) Landscape (1967) Silence (1968) Old Times (1970) Monologue (1972) No Man’s Land (1974) Betrayal (1978) Family Voices (1980) Other Places (1982) A Kind of Alaska (1982) Victoria Station (1982) One For The Road (1984) Mountain Language (1988) The New World Order (1991) Party Time (1991) Moonlight (1993) Ashes to Ashes (1996) Celebration (1999) Remembrance of Things Past (2000)
Празаічныя творы Kullus (1949) The Dwarfs (1952—1956) Latest Reports from the Stock Exchange (1953) The Black and White (1954—1955) The Examination (1955) Tea Party (1963) The Coast (1975) Problem (1976) Lola (1977) Short Story (1995) Girls (1995) God’s District (1997) Sorry About This (1999) Tess (2000) Voices in the Tunnel (2001)
Фільмаграфія Аўтар кінасцэнарыяў «Жанчына французскага лейтэнанта» і шэрагу іншых фільмаў.
Пінтэр таксама сыграў некалькі роляў у кіно: «Слуга» «Здарэнне» «Дзённік чарапахі» Mansfield Park («Мэнсфілд-Парк», 1999; сэр Томас Бэртрам) Tailor of Panama («Кравец з Панамы», 2001; дзядзька Бэні)
Беларускія пераклады Каханак: П’еса / Пер. з англ. V. K. // ARCHE. — 2006. — № 1. — С. 116—130.
Спасылкі
Нобэлеўская лекцыя Гаральда Пінтэра і антыамерыканізм Што кажуць пра Нобелеўскага лаўрэата Гаральда Пінтэра ў Беларусі? Ганна Кісліцына «З’яўленне Нобелеўскіх лаўрэатаў, пра якіх мы нічога не ведаем, гэта не дзіва»
Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па літаратуры Катэгорыя:Драматургі Вялікабрытаніі Катэгорыя:Англамоўныя пісьменнікі