Агале́нне — выхад карэнных горных парод на зямную паверхню.
Бывае натуральнага паходжання (па берагах рэк, схілах яроў, хрыбтоў) і штучнага (у кар’ерах, шахтах, шурфах, ).
Маюць навуковае (у геалогіі) і практычнае (пры пошуках карысных выкапняў) значэнне.
На Беларусі некаторыя агаленні абвешчаны геалагічнымі помнікамі прыроды, на асобных з іх наладжана вытворчасць будаўнічых матэрыялаў (напрыклад, Мікашэвіцкае, Глушкавіцкае радовішчы будаўнічага каменю).
Літаратура
Спасылкі
*