Шлюз Дамброўка — сямнаццаты шлюз на Аўгустоўскім канале (калі лічыць з боку Бебжы). Пабудаваны ў 1829 годзе Ежы Арнольдам. Другі з трох шлюзаў, размешчаных у Беларусі. Быў адрамантаваны ў 2005—2006 гадах і працуе як суднаходны аб'ект.

Тэхнічныя характарыстыкі

Месцазнаходжанне: 91,5 км канала Розніца ўзроўняў: 3,04 м Даўжыня: 43,9 м Шырыня: 6,10 м Брамы: драўляныя Год пабудовы: 1829 Кіраўнік будаўніцтва: Ежы Арнольд

Спасылкі

Катэгорыя:Аўгустоўскі канал