Справаздачны перыяд — гэта прамежак часу, за які складаецца фінансавая справаздачнасць, то бок сістэма вартасных паказчыкаў аб актывах, абавязацельствах, уласным капітале, даходах, выдатках арганізацыі, а таксама іншая інфармацыя, якая адлюстроўвае фінансавае становішча арганізацыі на справаздачную дату, фінансавыя вынікі яе дзейнасці і змены фінансавага становішча.

Тэрміны справаздачнага перыяду Справаздачны перыяд для гадавой справаздачнасці — гэта каляндарны год, звычайна з 1 студзеня па 31 снежня, за выключэннем выпадкаў стварэння, рэарганізацыі або ліквідацыі арганізацыі.

Справаздачны перыяд для прамежкавай справаздачнасці — гэта прамежак часу з 1 студзеня па справаздачную дату перыяду, за які складаецца прамежкавая справаздачнасць. Напрыклад, месяц, квартал або паўгоддзе.

Асаблівасці пры стварэнні арганізацыі У выпадку стварэння арганізацыі першым справаздачным перыядам для гадавой справаздачнасці лічыцца перыяд з даты дзяржаўнай рэгістрацыі арганізацыі па 31 снежня, а для прамежкавай справаздачнасці — з даты дзяржаўнай рэгістрацыі па справаздачную дату перыяду, за які складаецца такая справаздачнасць.

Крыніцы

Катэгорыя:Бухгалтарскі ўлік Катэгорыя:Фінансы