Касцюковіцкі раённы выканаўчы камітэт — выканаўчы і распарадчы орган мясцовага кіравання базавага тэрытарыяльнага ўзроўню на тэрыторыі Касцюковіцкага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Падсправаздачны і падкантрольны Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь і Магілёўскаму аблвыканкаму, падсправаздачны таксама Касцюковіцкаму раённаму Савету дэпутатаў па пытаннях, аднесеных да яго кампетэнцыіЗакон Республики Беларусь от 4 января 2010 г. № 108-З «О местном управлении и самоуправлении в Республике Беларусь» . Агульнае кіраўніцтва дзейнасцю райвыканкама ажыццяўляе Старшыня выканкама. Выканаўчы камітэт размешчаны ў цэнтры горада Касцюковічы ў будынку па Ленінскай вул., 93.
Структура Фінансавы аддзел; Аддзел унутраных спраў; Аддзел арганізацыйна-кадравай працы; Упраўленне па сельскай гаспадарцы і харчаванні; Аддзел землеўпарадкавання; Аддзел эканомікі; Упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне; Аддзел па адукацыі; Аддзел ідэалагічнай працы і па справах моладзі; Сектар спорту і турызму; Юрыдычна сектар; Служба матэрыяльна-тэхнічнага і транспартнага забеспячэння; Аддзел па працы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб; Аддзел архітэктуры і будаўніцтва; Аддзел жыллёва-камунальнай гаспадаркі.
Старшыні З красавіка 2024 года — Вячаслаў Мікалаевіч Максачоў.
Спасылкі
Катэгорыя:Арганізацыі Касцюковічаў Катэгорыя:Раённыя выканаўчыя камітэты Магілёўскай вобласці Катэгорыя:Касцюковіцкі раён