Аркадзь Аркадзьевіч Анішчык (нар. 25 красавіка 1945, Навагрудак, Беларуская ССР) — шкла, акадэмічны жывапісец.

Біяграфія Нарадзіўся 25 красавіка 1945 года ў горадзе Навагрудак. Дзяцінства і юнацтва будучага мастака прайшлі ў Гродзенскай вобласці.

З 1969 года вучыўся ў Ленінградскім вышэйшым мастацка-прамысловым вучылішчы ім. Мухінай, з 1970 — у атэлье мастака шкла прафесара ў Вышэйшай мастацка-прамысловай школе (Прага), якую з адзнакай скончыў у 1975 годзе з кваліфікацыяй «мастак шкла, акадэмічны жывапісец, педагог».

Працаваў на шклозаводзе «Нёман» (Бярозаўка (горад), Лідскі раён, Гродзенская вобласць), дзе выканаў больш 3000 мадэляў для прамысловай вытворчасці, а таксама гіганцкую кампазіцыю са шкла (90 м2) для кінатэатра «Гродна» ў горадзе Гродна, і шэраг іншых дызайнерскіх аб'ектаў для архітэктуры. Займаўся прамысловым дызайнам — стварыў шэраг свяцільнікаў для Лідскага завода электратэхнічнага абсталявання.

Зараз мастак жыве і працуе ў Таліне, Эстонія

Творчасць Ўдасканаліў тэхналагічны працэс стварэння вітражоў. Разам з жонкай, таксама мастачкай шкла Майрэ Пююкке і сынам спраектаваў і выканаў некалькі значных алтарных кампазіцый са шкла для хрысціянскіх цэркваў.

Праектуе і выконвае вітражы, шліфаваныя аб'екты са шкла. Выкладае, праводзіць майстар-класы.

У 1973-2008 гадах удзельнічаў больш чым больш за 300 выставах у музеях і выставачных залах на тэрыторыі былога СССР (Масква, Ленінград, Мінск, Ерэван, Гродна), а таксама за мяжой: Францыя, Канада, Венгрыя, Польшча, Грэцыя, Чэхаславакія, Югаславія, Індыя, Фінляндыя.

Творы Аркадзя Анішчыка знаходзяцца ў Гістарычным музеі (Мінск), мастацкім музеі (Шаўляй), Музеі прыкладнога мастацтва (Масква, кампазіцыі са шкла), Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь (у пастаяннай экспазіцыі "Беларускае мастацтва XX стагоддзя"), а таксама ў прыватных зборах калекцыянераў Германіі, Расіі, Фінляндыі, Беларусі, Чэхіі, Узбекістана, Літвы, Эстоніі.

Выбраныя творы

Прасторавая кампазіцыя са шкла, 90 м2 — у кінатэатры «Гродна» (Гродна) Кампазіцыя «Тры Вазы", шкло, гута; 1988 — калекцыя губернатара горада Мікелі. Алтарныя вітражы, кампазіцыі «Адзін», 3200 × 60 см — зала для пасяджэнняў у хрысціянскім вучылішчы Яккімаа (Руакалахці, Фінляндыя) «Дабраслаўляюць анёлы», 3600 ×8 2 см — хрысціянскі храм (Пункахар'ю, Фінляндыя) «Ad lumen», 2210 × 137 см — кафедральны сабор мясцовай епархіі (Сулкава, Фінляндыя) «Ylöspäin», 70 × 70 см — Савонлінскае хрысціянскае вучылішча. «Alttari» — (Кіпаніемі, Фінляндыя).

Узнагароды

Дыплом III ступені ВДНГ БССР (1982) — За распрацоўку на высокім мастацкім узроўні камплекты шклянак і вазы для прамысловай вытворчасці. Дыплом III ступені ВДНГ БССР (1982) — За распрацоўку на высокім мастацкім узроўні камплекты ваз і сервізу для бытавога карыстання, для прамысловай вытворчасці. Ганаровая грамата Гродзенскай абласной арганізацыі Саюза мастакоў БССР (1982) — За вялікі ўклад у развіццё беларускага шкла, значную работу па выхаванні падрастаючага пакалення, арганізатарскую дзейнасць па правядзенні выстаў у горадзе Ленінградзе і горадзе Гродна. Бронзавы медаль ВДНГ (1985) — За выдатныя дасягненні ў галіне развіцця народнай гаспадаркі СССР. Знак УЦСПС «За дасягненні ў самадзейным мастацтве» (1987).

Заўвагі

Спасылкі

Сайт Аркадзя Анішчыка і Майры Пююкке Катэгорыя:Мастакі-вітражысты Катэгорыя:Узнагароджаныя бронзавым медалём ВДНГ Катэгорыя:Выпускнікі Вышэйшай школы прыкладнога мастацтва (Прага) Катэгорыя:Выпускнікі Санкт-Пецярбургскай мастацка-прамысловай акадэміі Катэгорыя:Нарадзіліся ў Навагрудку Катэгорыя:Вікіпедыя:Біяграфіі сучаснікаў Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1945 годзе Катэгорыя:Нарадзіліся 25 красавіка Катэгорыя:Мастакі Эстоніі