Воранаўскі раённы выканаўчы камітэт — выканаўчы і распарадчы орган мясцовага кіравання базавага тэрытарыяльнага ўзроўню на тэрыторыі Воранаўскага раёна Гродзенскай вобласці Беларусі. Падсправаздачны і падкантрольны Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь і Гродзенскаму аблвыканкаму, падсправаздачны таксама Воранаўскаму раённаму Савету дэпутатаў у пытаннях, аднесеных да ягонай кампетэнцыіЗакон Республики Беларусь от 4 января 2010 г. № 108-З «О местном управлении и самоуправлении в Республике Беларусь» . Агульнае кіраўніцтва дзейнасцю райвыканкама ажыццяўляе Старшыня выканкама. Выканаўчы камітэт размешчаны ў цэнтры Воранава ў будынку на вул. Савецкая, 34.

Структура Упраўленне справамі Упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Упраўленне сельскай гаспадаркі і харчавання Аддзел эканомікі Аддзел адукацыі Аддзел жыллёва-камунальнай гаспадаркі, архітэктуры і будаўніцтва Аддзел запісу актаў грамадзянскага стану Сектар ідэалагічнай работы і па справах моладзі Сектар культуры Аддзел арганізацыйна-кадравай работы Юрыдычны аддзел Аддзел землеўпарадкавання

Старшыні З 1 кастрычніка 2024 года — Васіль Мікалаевіч Шлык.

Зноскі

Спасылкі

Катэгорыя:Арганізацыі Воранаўскага раёна Катэгорыя:Раённыя выканаўчыя камітэты Гродзенскай вобласці Катэгорыя:Воранаўскі раён