Дзятлаўскі раённы выканаўчы камітэт — выканаўчы і распарадчы орган мясцовага кіравання базавага тэрытарыяльнага ўзроўню на тэрыторыі Дзятлаўскага раёна Гродзенскай вобласці Беларусі. Падсправаздачны і падкантрольны Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь і Гродзенскаму аблвыканкаму, падсправаздачны таксама Дзятлаўскаму раённаму Савету дэпутатаў у пытаннях, аднесеных да ягонай кампетэнцыіЗакон Республики Беларусь от 4 января 2010 г. № 108-З «О местном управлении и самоуправлении в Республике Беларусь» . Агульнае кіраўніцтва дзейнасцю райвыканкама ажыццяўляе Старшыня выканкама. Выканаўчы камітэт размешчаны ў цэнтры Дзятлава ў будынку на вул. Леніна, 18.

Структура Фінансавы аддзел Аддзел унутраных спраў Упраўленне справамі Аддзел па юрыдычнай працы і зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб Упраўленне сельскай гаспадаркі і харчавання Аддзел землеўпарадкавання Аддзел эканомікі Упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Аддзел адукацыі Аддзел ідэалагічнай работы і па справах моладзі Сектар культуры Сектар спорту і турызму Аддзел жыллёва-камунальнай гаспадаркі, архітэктуры і будаўніцтва Аддзел ЗАГС

Старшыні З 19 сакавіка 2020 года — Андрэй Уладзіміравіч Садоўскі

Зноскі

Спасылкі

Катэгорыя:Арганізацыі Дзятлаўскага раёна Катэгорыя:Раённыя выканаўчыя камітэты Гродзенскай вобласці Катэгорыя:Дзятлаўскі раён