Дубровенскі раённы выканаўчы камітэт — выканаўчы і распарадчы орган мясцовага кіравання базавага тэрытарыяльнага ўзроўню на тэрыторыі Дубровенскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Падсправаздачны і падкантрольны Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь і Віцебскаму аблвыканкаму, падсправаздачны таксама Дубровенскам раённаму Савету дэпутатаў па пытаннях, аднесеных да яго кампетэнцыіЗакон Республики Беларусь от 4 января 2010 г. № 108-З «О местном управлении и самоуправлении в Республике Беларусь» . Агульнае кіраўніцтва дзейнасцю райвыканкама ажыццяўляе Старшыня выканкама. Выканаўчы камітэт размешчаны ў цэнтры Дуброўна ў будынку на вуліцы Камсамольская, 18.
Структура (па стане на 2025 год) Упраўленнi Упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне
Аддзелы Аддзел арганізацыйна-кадравай работы Аддзел архітэктуры і будаўніцтва, жыллёва-камунальнай гаспадаркі Аддзел запісу актаў грамадзянскага стану Аддзел землеўпарадкавання Аддзел ідэалагічнай работы і па справах моладзі Аддзел па адукацыі Аддзел юрыдычны, па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб Фінансавы аддзел Аддзел унутраных спраў
Сектары Сектар экономікі Сектар культуры Камісія па справах непаўналетніх
Старшыня З 15 кастрычніка 2019 года — Анатоль Іванавіч Лукашоў.
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Арганізацыі Дуброўна Катэгорыя:Раённыя выканаўчыя камітэты Віцебскай вобласці Катэгорыя:Дубровенскі раён