Лепельскі раённы выканаўчы камітэт — выканаўчы і распарадчы орган мясцовага кіравання базавага тэрытарыяльнага ўзроўню на тэрыторыі Лепельскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Падсправаздачны і падкантрольны Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь і Віцебскаму аблвыканкаму, падсправаздачны таксама Лепельскаму раённаму Савету дэпутатаў па пытаннях, аднесеных да яго кампетэнцыіЗакон Республики Беларусь от 4 января 2010 г. № 108-З «О местном управлении и самоуправлении в Республике Беларусь» . Агульнае кіраўніцтва дзейнасцю райвыканкама ажыццяўляе Старшыня выканкама. Выканаўчы камітэт размешчаны ў цэнтры Лепеля ў будынку на вуліцы Ленінская, 6.

Структура (па стане на 2025 год) Упраўленні Упраўленне па сельскай гаспадарцы і харчаванню аддзел землеўпарадкавання Упраўленне па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне аддзел арганізацыйна-кадравай работы сектар спорту і турызму аддзел па адукацыі аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Упраўленне справамі: аддзел запісу актаў грамадзянскага стану аддзел юрыдычны, па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб

Аддзелы Аддзел унутраных спраў Фінансавы аддзел група бхгалтарскага ўліку і справаздачнасці

Старшыня З 18 верасня 2018 года — Міхаіл Леанідавіч Кісялевіч.

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Арганізацыі Лепеля Катэгорыя:Раённыя выканаўчыя камітэты Віцебскай вобласці Катэгорыя:Лепельскі раён