Шпіталь ( ад лац.  — гасцінны) — медыцынская ўстанова для стацыянарнага лячэння.

Часта шпіталь — гэта ўстанова для лячэння вайскоўцаў і членаў іх сямей, а таксама работнікаў сілавых ведамстваў. У Беларусі вылучаюць вайсковыя, ваенна-марскія, авіяцыйныя шпіталі, а таксама шпіталі МУС, КДБ, памежных войск, шпіталі для інвалідаў вайныБеларуская энцыклапедыя: У 18 Т. 17: Хвінячы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2003—512 с.: іл. ISBN 985-11-02789-2 (т.17).

Паводле профілю адрозніваюць аднапрофільныя і шматпрофільныя шпіталі. Паводле формы арганізацыі — стацыянарныя і рухомыя.

Шпіталі могуць мець клінічныя аддзяленні: тэрапеўтычнае, хірургічнае і іншыя. У некаторых шпіталях функцыянуюць паліклінікі, лабараторыі і іншыя падраздзяленні. Акрамя лячэбнай дзейнасці, у шпіталях могуць праводзіцца ўрачэбная экспертыза і навуковыя даследаванні.

Гісторыя На тэрыторыі Беларусі ў XV—XVIII стагоддзях шпіталямі называлі ўстановы для апекі састарэлых, бяздомных і хворых. Такія шпіталі засноўвалі на ахвяраванні свецкіх феадалаў, каталіцкіх і пратэстанцкіх храмаў, кляштараў і іншых дабрачынцаў.

Прыклады першых шпіталяў: у Брэсце — у 1495 годзе; у Зэльве — у 1508 годзе; у Мінску — у 1513 годзе.

У першай палове XVII стагоддзя ў многіх беларускіх гарадах дзейнічала па некалькі шпіталяў.

Гл. таксама Бальніца Медыцынская ўстанова Паліклініка

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Медыцынскія ўстановы