Тыбр (, ) — рака на Апенінскім паўвостраве, трэцяя па працягласці рака Італіі.
Выток знаходзіцца ў Апенінах, у вобласці Эмілія-Раманья, даўжыня 405 км, плошча басейна каля 18 тыс. км², сярэдні расход каля 260 м³/с. Тыбр працякае праз вобласці Умбрыя і Лацыа і ўпадае ў Тырэнскае мора, утварае дэльту. Тыбр вядомы як рака, што цячэ праз Рым, заснаваны на яе ўсходнім беразе.
Акрамя мноства сучасных канструкцый, Тыбр перасякаюць некалькі старажытных мастоў, часткова захаваныя (Мост Святога Анёла, Мульвіеў мост) або цалкам захаваныя (мост Фабрыцыуса) з часу пабудовы.
Крыніцы
Катэгорыя:Рэкі Італіі