«Баль у ча́се чумы́» — чацвёртая з «маленькіх трагедый» Аляксандра Сяргеевіча Пушкіна, створаных у болдзінскую восень.
Гісторыя стварэння Гэтая маленькая п'еса, якая складаецца з адной сцэныГэтак жа, як «Сцэна з Фаўста»., з'яўляецца перакладам фрагменту з п'есы шатландскага паэта Джона Уілсана «Чумны горад» (), прысвечанай лонданскай чуме 1665 года. У 1830 годзе Пушкіна ў Болдзіне заспела першая ў гісторыі Расіі эпідэмія халеры (у лістах ён называў яе чумой), якая і прыцягнула ўвагу паэта да гэтай тэмы. Пушкін скончыў працу над п'есай 6 лістапада 1830 года. Упершыню трагедыя была апублікавана ў 1832 годзе ў альманаху «Альциона»Пушкин, А. С. Примечания // Собрание сочинений в 6 томах. — М.: Правда, [1969. — Т. 3. — С. 466, 468—469. — 480 с.. Разам з іншымі п'есамі («Скупы рыцар», «Моцарт і Сальеры», «Каменны госць») «Баль у часе чумы» ўвайшоў у зборнік «Маленькія трагедыі».
Мастацкая каштоўнасць Пушкін шмат займаўся перакладам класікі і пісаў фантазіі на тэму папулярных твораў, але «Баль у часе чумы» з'яўляецца адзіным свайго роду ўзорам перакладчыцкага мастацтва ПушкінаПушкин, А. С. Примечания // Собрание сочинений в 6 томах. — М.: Правда, [1969. — Т. 3. — С. 466, 468—469. — 480 с.. Паэт здолеў з невялікага ўрыўку трохактнай п'есы Уілсана стварыць асобны твор, які мае неверагодную духоўную сілу, мастацкае адзінства, скончанасць і высокую мастацкую вартасць. Ён стварыў яскравы, але трагічны вобраз. Дзякуючы майстэрству Пушкіна «Баль у часе чумы» жыве асобна ад п'есы УілсанаАлексеев, М. П.. Из истории английской литературы: этюды, очерки, исследования. М., 1960. С. 417..
Сам выраз «баль у часе чумы» стаў фразеалагізмам, які абазначае гультайства, бестурботнасць і весялосць падчас усеагульнага бедства.
Адаптацыі У 1979 годзе ў СССР быў зняты фільм «Маленькія трагедыі», у якім знайшоў месца і «Баль у часе чумы». Галоўныя ролі выканалі Аляксандр Трафімаў (Старшыня) і Іван Лапікаў (святар).
Крыніцы
Катэгорыя:П’есы Аляксандра Пушкіна Катэгорыя:Літаратурныя творы на рускай мове Катэгорыя:Творы 1830 года