«Портсмут» () — англійскі футбольны клуб з горада Портсмута. Заснаваны 5 красавіка 1898 года, хатнія матчы праводзіць на стадыёне «Фратан Парк». «Портсмут» двойчы ў сваёй гісторыі станавіўся чэмпіёнам Англіі ў 1949 і 1950 гадах. Акрамя таго, на ліку клуба маецца дзве перамогі ў Кубку Англіі ў 1939 і 2008 гадах.
«Портсмут» толькі аднойчы браў удзел у еўрапейскіх спаборніцтвах, гэта значыць у Кубку УЕФА 2008—2009 гадоў, што было вынікам перамогі ў фінале Кубка Англіі ў 2008 годзе. У гэты перыяд за клуб выступалі футбалісты з досведам гульні за нацыянальную зборную Англіі, як Глен Джонсан, Джэрмейн Дэфо, Пітэр Краўч, Дэвід Джэймс і Сол Кэмпбел. У перыяд з 2003 па 2010 гады клуб выступаў у Прэм’ер-Лізе. Аднак, справы пагоршыліся ў 2010–2013 гадах, калі клуб двойчы падпадаў пад вонкавае кіраванне праз высокую запазычанасць. У выніку клуб быў вымушаны адправіцца ў Другую лігу, што з'яўлялася самай нізкага лігай, у якой браў удзел клуб пасля сезона 1979—1980 гадоў. Клуб быў выратаваны ад ліквідацыі пасля таго як быў куплены арганізацыяй заўзятараў Pompey Supports Trust«Tears as Portsmouth fans reclaim football club». BBC.«Portsmouth FC begin new era as football league starts». BBC.. Гэта зрабіла «Портсмут» самым буйным футбольным клубам, які знаходзіўся пад кіраваннем заўзятараў клуба. 3 жніўня 2017 года клуб быў прададзены кампаніі Tornante Company, інвестыцыйнай кампаніі, якая належыць былому генеральнаму дырэктару кампаніі «Дысней» Майклу Эйснеру«Michael Eisner's Tornante in Talks to Buy English Soccer Club Portsmouth (Report)». The Hollywood Reporter.«Tornante Company Complete Purchase Of Portsmouth FC». Portsmouth FC..
Дасягненні Чэмпіянат Англіі Чэмпіён: 2 (1949, 1950) Кубак Англіі Пераможца: 2 (1939, 2008) Фіналіст: 3 (1929, 1934, 2010)
Крыніцы
Спасылкі Афіцыйны сайт клуба
Катэгорыя:Портсмут Катэгорыя:Футбольныя клубы Англіі