Бэн Фо́стэр (; нар. , Лімінгтан-Спа, Англія) — колішні англійскі футбаліст, брамнік. Правёў восем матчаў за нацыянальную зборную Англіі.

Кар’ера Клубная Фостэр пачаў сваю футбольную кар’еру ў клубе «Расінг Уорык» у 2000 годзе, дзе правёў сезон, перш чым ён далучыўся да «Сток Сіці» 25 красавіка 2001 года пасля таго, як яго заўважыў скаўт Колін ДобсанBirmingham keeper Ben Foster thanks Stoke scout for getting him out of the chef's kitchen into football. Daily Mail.. У час свайго знаходжання ў «Стоку», Фостэр гуляў па арэндах у клубах «Брыстал Сіці»Robins sign Foster on loan. Sky Sports, «Кідэрмінстэр Гарыерз»Harriers land Potter. Sky Sports і «Рэксем»Dragons land Potter. Sky Sports. У чэрвені 2003 года Бэн атрымаў траўму крыжападобных звязкаў падчас гульні ў тэніс са сваім братамGloves are on as Ben Foster’s battle against injury gathers speed. The Times, што стала прычынай знаходжання брамніка па-за футболам на працягу шасці месяцаўFoster out for six months. Sky Sports.

Пры гульні за «Рэксем» Фостэр быў заўважаны трэнерам «Манчэстэр Юнайтэд» Алексам Фергюсанам. «Юнайтэд» некалькіх гадоў шукаў брамніку на змену Петэру Шмейхэлю, і Фергюсан вырашыў зрабіць стаўку на маладога Фостэра, выкупіўшы іграка за 1 млн фунтаў стэрлінгаўUnited eye Stoke starlet. Sky Sports.

З'яўляючыся не падрыхатваным да выступаў за першую каманду клуба Бэн быў аддадзены ў арэнду ў «Уотфард» 1 жніўня 2005 годаHornets land United keeper. Sky Sports, з разлікам на два сезоны. Бену не знаходзілася месца ў складзе «Юнайтэд», бо брамнікам нумар адзін у клубе быў Эдвін ван дэр Сар, а пасля падпісання манкунеанцамі яшчэ і Томаша Кушчака, месца для Фостэра зусім не засталося.

Фостэр падпісаў трохгадовы кантракт з клубам Прэм’ер-Лігі «Бірмінгем Сіці» 19 мая 2010 годаBirmingham sign Manchester United goalkeeper Ben Foster. BBC Sport.. Клуб шукаў замену Джо Харту, які правёў выдатны сезон 2009—2010 гадоў у «Бірмінгеме» падчас знаходжання ў клубе на правах арэнды. 29 ліпеня 2011 года Бэн Фостэр далучыўся да «Вест Бромвіч Альбіён» на правах арэнды, але пасля сезону перайшоў у клуб ужо на сталай аснове.

Міжнародная Першы выклік у зборную Англіі Фостэр атрымаў у 2006 годзе, калі зборная пад кіраўніцтвам Стыва Макларэна гуляла супраць зборнай Грэцыі, аднак Бэн не прыняў удзелу ў гэтай сустрэчы. Свой дэбютны матч за зборную Бэн правёў 7 лютага 2007 года ў таварыскай гульні супраць зборнай Іспаніі, што завяршылася паражэннем англічанін з лікам 1:0.

Дасягненні «Манчэстэр Юнайтэд»: Уладальнік Кубка футбольнай лігі: 2009, 2010

«Бірмінгем Сіці»: Уладальнік Кубка футбольнай лігі: 2011

Крыніцы

Спасылкі Профіль на афіцыйным сайце «Бірмінгем Сіці» Статыстыка на Soccerbase

Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Футбалісты Англіі Катэгорыя:Ігракі зборнай Англіі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Брысталь Сіці Катэгорыя:Ігракі ФК Кідэрмінстэр Гарыерз Катэгорыя:Ігракі ФК Рэксем Катэгорыя:Ігракі ФК Манчэстэр Юнайтэд Катэгорыя:Ігракі ФК Уотфард Катэгорыя:Ігракі ФК Бірмінгем Сіці Катэгорыя:Ігракі ФК Вест Бромвіч Альбіён