Ко́бі Ме́йну (; нар. ) — англійскі футбаліст, паўабаронца клуба «Манчэстэр Юнайтэд» і нацыянальнай зборнай Англіі.
Кар’ера Клубная Мейну склаў свой першы прафесійны кантракт з «Манчэстэр Юнайтэд» у маі 2022 года«Manchester United starlet Kobbie Mainoo signs first professional deal». Manchester Evening News., аднак першы матч за клуб згуляў толькі 10 студзеня 2023 года, калі з'явіўся ад пачатку матчу Кубка лігі супраць «Чарлтан Атлетыка». Першы матч Прэм’ер-лігі адгуляў 19 лютага, выйшаўшы на замену ў матчы супраць «Лестэр Сіці». Мейну падарожнічаў поруч з камандай у перадсезонным туры ў ЗША«Manchester United confirm pre-season tour squad». Manchester Evening News.. Аднак, ігрок атрымаў траўму і прапусціў пачатак сезона 2023—2024 гадоў«Erik Ten Hag provides Kobbie Mainoo injury timescale» . Red Devil Armada.. Вярнуўшыся па акрыянні, Мейну ўпершыню выйшаў у складзе «Манчэстэр Юнайтэд» 26 лістапада 2023 года ў матчы Прэм’ер-лігі супраць «Эвертану», здабыўшы паводле вынікаў сустрэчы прыз найлепшага футбаліста гульні«Kobbie Mainoo: Man Utd youngster's full Premier League debut against Everton praised by Gary Neville and Roy Keane». Sky Sports.«Who was United’s Man of the Match against Everton?». Manchester United F.C.. 29 лістапада паўабаронца ўпершыню згуляў матчы Лігі чэмпіёнаў.
28 студзеня 2024 года Мейну забіў свой першы гол за «Манчэстэр Юнайтэд» у матчы чацвёртага раўнду Кубка Англіі, чым забяспечыў перамогу каманды ў гасцях з лікам 4:2 пад «Ньюпарт Каўнці». Праз некалькі дзён, 1 лютага, паўабаронца трапна пацэліў мяч у браму ўжо ў матчы Прэм’ер-лігі, дзякуючы чаму манчэстэрцы атрымалі перамогу ў выяздным матчы супраць «Вулверхэмптан а Уондэрэрс» з лікам 4:3. Пры гэтым пераможны гол быў забіты на сёмай хвіліне кампенсаванага часу«Wolverhampton Wanderers 3–4 Manchester United». BBC Sport.. 7 красавіка ігрок адзначыўся голам на Олд Трафардзе ў матчы супраць «Ліверпулу» (2:2)«Manchester United 2-2 Liverpool: Mohamed Salah scores late penalty to snatch point for Reds». BBC Sport.. У фінале Кубка Англіі, які ладзіўся 25 мая, Мейну ўключыў пераможны гол у браму «Манчэстэр Сіці», усталяваўшы выніковы лік 2:1«Man City 1-2 Man Utd: Erik ten Hag’s side end season on high with stunning FA Cup final win at Wembley». Sky Sports..
Міжнародная У сакавіку 2024 года Мейну быў упершыню выкліканы ў нацыянальную зборную Англіі на таварыскія матчы супраць зборных Бразіліі і Бельгіі«Kobbie Mainoo: Man Utd midfielder handed first England call-up after being drafted in from Under-21s». Sky Sports.. 23 сакавіка 2024 года ігрок дэбютаваў у складзе каманды ва ўзросце 18 гадоў, выйшаўшы на замену на 75-й хвіліне замест Конара Галагера ў матчы супраць зборнай Бразіліі на стадыёне Уэмблі«England 0–1 Brazil». BBC Sport.. Праз тры дні ў матчы супраць бельгійцаў ён выйшаў у складзе першай адзінаццатцы, але быў заменены на 75-й хвіліне сустрэчы.
Дасягненні «Манчэстэр Юнайтэд»: Уладальнік Кубка Англіі: 2024
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Футбалісты Англіі Катэгорыя:Ігракі зборнай Англіі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Манчэстэр Юнайтэд