Пасольства Федэратыўнай Рэспублікі Германія ў Рэспубліцы Беларусь — дыпламатычная місія Германіі ў Беларусі, размешчаная ў Мінску. Часова павераная ў справах — Андрэа Віктарын.

Канцылярыя пасольства знаходзіцца ў будынку па вуліцы Захарава, 26, які з 1972 года займала Генеральнае консульства ГДР. Консульска-прававы і візавы аддзелы размяшчаюцца па адрасе праспект Газеты Праўда, 11д, а рэзідэнцыя пасла ў двухпавярховым асабняку па Старажоўскай вуліцы, 44 (1947—1948, архітэктар В. Гусеў).

Гісторыя Генеральнае консульства Федэратыўнай Рэспублікі Германія ў Мінску адкрытае пасля распаду Савецкага Саюза з 4 кастрычніка 1990 года. Генеральнае консульства 13 сакавіка 1992 года ператворана ў пасольства.

Канфлікт у Драздах

У 1998 годзе ўрад Беларусі запатрабаваў, каб дыпламаты 22 краін, у тым ліку і Вялікабрытаніі, вызвалілі да 10 чэрвеня свае рэзідэнцыі ў дыпламатычным гарадку Дразды ў сувязі з неабходнасцю правядзення там капітальнага рамонту; без папярэджання ў будынках пасольстваў былі адключаны электрычнасць, вада і тэлефонная сувязьБЕЛОРУССИЯ . Универсальная научно-популярная энциклопедия Кругосвет. ЗША, Вялікабрытанія, Францыя, Германія, Грэцыя, Італія, Польшча і Японія адклікалі сваіх паслоў з Мінска ў знак пратэсту супраць парушэння Венскай канвенцыі. Еўрапейскі саюз абвясціў Лукашэнка і прыблізна 130 іншых дзяржаўных служачых неўязднымі ў чатырнаццаць з пятнаццаці тагачасных дзяржаў ЕС. Канфлікт быў урэгуляваны ў канцы таго ж года, калі дыпламаты пагадзіліся на пераезд з Драздоў.

Пасля 2020 года У кастрычніку 2020 года пасол быў часова адкліканы з-за ўнутрыпалітычнай сітуацыі ў Беларусі і выкліканай гэтым двухбаковай напружанасці.

Вясной 2025 года, па інфармацыі Агульнанацыянальнага тэлебачання (АНТ), прайшлі допыты рэдактараў рэгіянальных выданняў «Вечерний Бобруйск», Babruisk.info, «Вольнае Глыбокае» і «Узгорак», якія былі абвінавачаны ў тым, што яны атрымлівалі грошы ад пасольства Германіі «за артыкулы рэкламнага характару, якія праслаўляюць нібыта цудоўную Германію».

Паслы

1992 — Райнгарт Краус 1992—1997 — Готфрыд Альбрэхт 1998—2001 — Горст Вінкельман 2004—2007 — Марцін Гекер 2007—2010 — Гебхарт Вайс 2010—2012 — Крыстаф Вайль 2012—2015 — Вольфрам Маас 2015—2019 — Петэр Дэтмар 2019—2023 — Манфрэд Гутэрэр з 2024 года — часова павераная ў справах Андрэа Віктарын.

Крыніцы

Спасылкі

Афіцыйная старонка Пасольства Германіі ў Беларусі

Германія Беларусь Катэгорыя:Беларуска-германскія адносіны Катэгорыя:Вуліца Захарава (Мінск)